Гедрэ Казлаўскайце
Гедрэ Казлаўскайце | |
Giedrė Kazlauskaitė | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1980 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Гады творчасьці | 2001 - сёньня |
Значныя творы | „Heterų dainos“, „Meninos“ |
Гéдрэ Казлаўска́йце (па-летувіску: Giedrė Kazlauskaitė; 21 сакавіка 1980, Кейданы, Летувіская ССР) — летувіская паэтка, эсэістка. Галоўная рэдактарка літаратурнага двухтыднёвіка Šiaurės Atėnai (Паўночныя Атэны).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучылася ў Нацыянальнай школе мастацтваў імя Чурлёніса, але ня скончыла яе. У 2004 годзе скончыла Віленскі ўнівэрсытэт і атрымала ступень бакаляўра летувіскае філялёгіі. У 2007 годзе атрымала ступень магістаркі летувіскай літаратуры. Навучалася ў дактарантуры Інстытуту летувіскай літаратуры і фальклёру. Працавала у кнігарні, супрацоўнічала з часопісамі для дзяцей і моладзі, а таксама пісала літаратурную крытыку ў розных СМІ.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчую кар’еру пачала у 2001 годзе. З 2011 г. — сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Летувы. Творы перакладзеныя на ангельскую, францускую, польскую і беларускую мовы. У 2000 годзе перамагла ў конкурсе дэбютаў «Вясна паэзіі». Ейная першая кніга прозы «Бывай, школа!» (Sudie, mokykla!) выйшла ў 2001 годзе. За паэтычны зборнік «Песьні гетэраў» (Heterų dainos) атрымала званьне найлепшай маладой паэткі 2009 году. З 2010 працуе ў газэце «Паўночныя Атэны» (Šiaurės Atėnai)[1]. Па-беларуску вершы паэткі друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» у 2015 годзе[2]. Пазьней у перакладзе Ў. Гарбацкага творы Г. Казлаўскайце публікаваліся ў часопісе «ПрайдзіСвет», №21[3].
У цяперашні час Г. Казлаўскайце — адна з самых яркіх і ўплывовых фігураў у летувіскай паэзіі. Паэтка адрозьніваецца адкрытасьцю, сьмеласьцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камэдыі жанчыны[4]. Часам вершы вельмі інтымныя і лесьбаэратычныя. У апошнім зборніку «Gintaro kambarys» (Бурштынавы пакой, 2018) дасьледуюцца адносіны з бацькам — вершы аўтабіяграфічныя, сымбалічныя і мэтафізічныя. Назва кнігі неадназначная: бурштынавы пакой — гэта і пакой бацькі паэткі, які выступае ў ролі пэрсанажа некалькіх вершаў, і бурштынавы пакой, створаны для караля Фрыдрыха I падчас Другой сусьветнай вайны, і кабінэт псыхатэрапіі, і папулярная казка пра падводны палац Юраце.
Сьпіс твораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sudie, mokykla: dvi apysakos. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2001.
- Heterų dainos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2008.
- Postilės (su J. Sasnausku): evangelijų komentarai. — Vilnius: Tyto alba, 2009.
- Meninos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2014.
- Singerstraum: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2016.
- Gintaro kambarys: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2018.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гедрэ Казлаўскайтэ (Giedrė Kazlauskaitė), ПрайдзіСвет №21, http://prajdzisvet.org/persons/k/hjedre-kazlauskajte.html
- ^ Гедрэ Казлаўскайтэ, Вершы. Дзеяслоў, 76 (3’15)
- ^ Гедрэ Казлаўскайце, (2020) Размаўляць на забытых мовах, ПрайдзіСвет №21
- ^ LIETUVOS KULTŪROS GIDAS, POEZIJA, Giedrė Kazlauskaitė, https://lithuanianculture.lt/lietuvos-kulturos-gidas/2020/10/27/giedre-kazlauskaite/
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Размаўляць на забытых мовах. Вершы ў перакладзе Уладзіслава Гарбацкага