Калет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Калет
Sidonie-Gabrielle Colette
Colette - photo Henri Manuel.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сыдані-Габрыэль Калет
Псэўданімы Willy, Colette Willy
Нарадзілася 28 студзеня 1873
Сэн-Савёр-ан-Пюізэ, Бургундыя
Памерла 3 жніўня 1954 (81 год)
Парыж
Пахаваная
Сужэнец Maurice Goudeket[d][2], Henry Gauthier-Villars[d][2] і Henry de Jouvenel[d][2]
Дзеці Colette de Jouvenel[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1900-1954
Мова француская
Дэбют 1900
Значныя творы Claudine à l'école (1900), Chéri (1920), La Maison de Claudine (1922), Le Blé en herbe (1923), Sido (1929), Gigi (1944)
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага легіёну афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Калéт (па-француску: Colette), поўнае імя Сыдані-Габрыэль Калет (Sidonie-Gabrielle Colette; 23 студзеня 1873, Сэн-Савёр-ан-Пюізэ, Ёна, Францыя — 3 жніўня 1954, Парыж, Францыя) — француская пісьменьніца, акторка, журналістка, адна з зорак і сымбаляў Пекнай эпохі, сябра Ганкураўскай акадэміі з 1945.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калет правяла шчасьлівае дзяцінства на сваёй радзіме ў Сен-Савёр-ан-Пюізэ ў Бургундыі[3]. Атрымала сьвецкую адукацыю. Ейная маці Сідо была перакананая фэміністка і атэістка, якая не баялася пярэчыць мясцоваму сьвятару[4]. У 1893 Калет пабралася шлюбам зь вядомым журналістам, музычным крытыкам і пісьменьнікам Вілі (Анры Гат’е Віляр), які ўвёў яе ў літаратурны сьвет. Муж адкрыў ейны пісьменьніцкі талент і спачатку падпісваў тэксты жонкі сваім імем. Паступова маладая пісьменьніца заваявала Парыж і пачала падпісваць свае раманы імем Калет Вілі. Так першыя вядомыя тэксты Калет — «Клядын у школе», «Клядын у Парыжы» — школьныя ўспаміны ў форме раману былі выдадзеныя пад імем мужа Вілі. Пасьля разводу ў 1906 Калет пачала пісьменьніцкую і артыстычную кар’еру. Завяла шматлікія бісэксуальныя раманы[5]. Бісэксуальнасьць пісьменьніцы займала важнае места як у жыцьці, так і ў створаных тэкстах. Пасьля Першай сусьветнай вайны піша і працуе літаратурнай рэдактаркай газэты La Matin. Піша для тэатру. Нацыянальнае прызнаньне пісьменьніцы настала пасьля Другой сусьветнай вайны, калі перавыдаваліся ўсе творы пісьменьніцы, яе выбірала ва ўсю літаратурныя журы. У 1945 годзе яе выбралі ў Ганкураўскую акадэмію[6]. Апошнія гады хварэла на артроз і не пакідала ложку, які называла «ложак-плыт»[7]. Памерла ў Парыжы. Пасьля сьмерці Француская Рэспубліка зладзіла ёй нацыянальнае пахаваньне.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьменьніца пакінула багатую спадчыну: некалькі дзясяткаў раманаў, шматлікія зборнікі навэляў, нарысаў, успамінаў. Найбольш вядомы ейныя творы — «Claudine à l'école» (1900),«Chéri» (1920), «La Maison de Claudine» (1922), «Le Blé en herbe» (1923), «Sido» (1929), «Gigi» (1944). Многія тэксты Калет з 1913 году былі экранізаваныя. Калета вылучалася тэмай сваіх твораў сярод сучасных аўтараў (такіх як Андрэ Жыд, Рамэн Ралян ці Жан Жыро). Ейны стыль зманліва просты, але вытанчаны. Яе адносяць да прадстаўнікоў рэгіяналізму ў літаратуры. Гэтая клясыфікацыя была прысвоеная ёй у міжваенны пэрыяд, у прыватнасьці, дзякуючы шматлікім апісаньням ейнай роднай Бургундыі. Найбольш вядомыя мастацкія тэксты (сэрыя раманаў, прысьвечаных Клядын) пісьменьніцы напісаныя ў аўтабіяграфічным стылі[8].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1900: Claudine à l'école
  • 1901: Claudine à Paris

● 1902: Claudine en ménage

● 1903: Claudine s’en va

● 1904: Minne

● 1904: Dialogues de bêtes

● 1907: La Retraite sentimentale

● 1908: Les Vrilles de la vigne (навэлі)

● 1909: L’Ingénue libertine

● 1910: La Vagabonde

● 1913: L’Entrave

● 1913: L’Envers du music-hall

● 1913: Prrou, Doucette et quelques autres

● 1916: La Paix chez les bêtes

● 1917: Les Heures longues, 1914—1917

● 1918: Dans la foule

● 1919: Mitsou ou Comment l’esprit vient aux filles

● 1920: Chéri

● 1922: Le Voyage égoïste

● 1922: La Chambre éclairée

● 1922: La Maison de Claudine

● 1923: Le Blé en herbe

● 1924: La Femme cachée (навэлі)

● 1925: Quatre Saisons

● 1925: L’Enfant et les Sortilèges

● 1926: La Fin de Chéri

● 1928: La Naissance du jour

● 1929: La Seconde

● 1930: Sido

● 1932: Le Pur et l’Impur (спачатку зьявілася пад назвай : Ces plaisirs…)

● 1933: La Chatte

● 1934: Duo

● 1936: Mes apprentissages

● 1936: Splendeur des papillons, Librairie Plon

● 1937: Bella-Vista

● 1938: La Jumelle noire

● 1939: Le Toutounier (працяг Duo)

● 1940: Chambre d’hôtel

● 1941: Julie de Carneilhan

● 1941: Journal à rebours

● 1943: Le Képi

● 1943: Nudité

● 1944: Gigi

● 1944: Paris de ma fenêtre

● 1946: L'Étoile Vesper

● 1949: Le Fanal bleu

● 1949: En pays connu

● 1953: Paradis terrestre

Пасьмяротныя выданьні

● 1955: Belles Saisons (Flammarion)

● 1958: Paysages et Portraits (Flammarion)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père Lachaise (фр.)Versailles: 2006. — ISBN 978-2-914611-48-0
  2. ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Jean-Claude Charlet, Colette: la vagabonde, Éditions de l’Armançon, 1994.
  4. ^ Claude Pichois et Alain Brunet, Colette, biographie critique, Paris, de Fallois, 1999.
  5. ^ Julia Kristeva, " Séminaire doctoral — «La révolte intime: Colette» (Introduction générale) ", www.kristeva.fr, 26 janvier 2012.
  6. ^ Goudeket M. Près de Colette. Paris: Flammarion, 1956
  7. ^ Claude Pichois et Alain Brunet, Colette, biographie critique, Paris, de Fallois, 1999
  8. ^ Sylvain Bonmariage, Willy, Colette et moi, Paris, 2004 (reprint).