Майлінда Брэгу
Майлінда Брэгу | |
па-альбанску: Majlinda Bregu | |
![]() | |
| |
---|---|
2005 — 2017 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 19 траўня 1974 (50 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя |
Майлінда Брэгу (па-альбанску: Majlinda Bregu; 19 траўня 1974, Тырана) — альбанская палітык, міністарка эўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўнівэрсытэту. Пачынаючы з 2003 году займалася навуковым вывучэньнем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндэрнай роўнасьці. Аўтарам работ, прысьвечаных сэксуальнасьці, становішчы жанчын у Альбаніі і прастытуцыі.
Брэг абараніла доктарскую дысэртацыю па сацыялёгіі ( Sociology of cultural phenomena's and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім унівэрсытэце. Вучылася па стыпэндыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.
У красавіку 2004 году была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Альбаніі. На выбарах 2005 году атрымала мандат сябра парлямэнту. У сакавіку 2007 году яна была прызначаная прэс-сакратаром ўраду на чале з Салі Берыша.
Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае ангельскай, італьянскай і гішпанскай мовамі.