Перайсьці да зьместу

Femen

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Femen» («Фэмэн», часам пішацца «FEMEN») - украінскі, малдаўскі і міжнародны грамадзкі рух (незарэгістраваная грамадзкая арганізацыя), міжнародная фэмінісцкая група ўкраінскага паходжаньня. Рух створаны ў 2008 годзе ў Кіеве актывісткамі Ганнай Гуцол, Аксанай Шачко і Аляксандрай Шаўчэнкай. Лідэрка руху - Ганна Гуцол[1].

Femen, Фэмэн
Фемен
Дэвіз Прыйшла, распранулася, перамагла (Прийшла, роздяглася, перемогла)
Дата ўтварэньня 2008
Мэта Правы жанчынаў, правы чалавека
Штаб-кватэра Парыж
Месцазнаходжаньне Парыж, Бэрлін
Дзейнічае ў рэгіёнах Украіна, Нямеччына, Туніс
Афіцыйныя мовы Украінская, француская
Ганна Гуцол
Сайт femen.org

Рух стаў вядомы дзякуючы сваім эпатажным акцыям пратэсту, падчас якіх актывісткі агаляля грудзі для прыцягненьня ўвагі. Дзеяньні «Femen» часам клясыфікуюцца як «радыкальны эксгібіцыянізм»[2]. Часта актывісткі носяць кветкавы вянок - традыцыйны галаўны ўбор украінскіх дзяўчатаў. Пратэсты Фэмэн звычайна праводзяць тры-чатыры дзяўчыны ў топлесе (заўсёды ва ўкраінскіх вянках і джынсах). Дзеяньні Фэмэн прэтэндуюць на палітычны характар. Актывісткі Фэмэн зьяўляюцца пасьлядоўніцамі радыкальнага фэмінізму, які яны называюць «сэкстрэмізм». Рух Фэмэн стаіць на атэісцкіх і часта антырэлігійных пазыцыях[3]. Рух Femen часам асацыюецца з трэцяй фэмінісцкай хваляй[4], часам разглядаецца як элемэнт таго, што можа быць «чацьвёртай фэмінісцкай хваляй», альбо можа быць упісаны ў постфэмінісцкую лінію[5].

У цэнтры барацьбы Femen месьцяцца правы жанчынаў, але група змагаецца і за іншыя справы, больш ці менш зьвязаныя з фэмінізмам: прасоўваньне дэмакратыі і правоў чалавека (у прыватнасьці, змаганьне за свабоду прэсы і супраць карупцыі, галечы, хатняга гвалту і супраць такіх формаў дыскрымінацыі, як сэксізм, расізм ці гамафобія). Фэмэн таксама выступае супраць сэксуальнай індустрыі (прастытуцыя, сэксуальны турызм, міжнародныя шлюбныя агенцтвы, парнаграфія) і супраць ўплыву рэлігіі на грамадства[6].

● «Україна — не Аліна» - супраць візыту ва Украіну расейскага прэм'ер-міністра Уладзімера Пуціна[7].

● «Немає води в крані — миюсь на Майдані»[8].

● «Розіп'ята Україна» - супраць палітычнага гвалту і ігнараваньня дэмакратычных прынцыпаў падчас выбараў[9].

● «Живе Білорусь!» — акцыя ў Менску ў падтрымку беларускіх палітзьняволеных[10].

● «Боже, царя гони!» — акцыя ў Маскве каля храму Хрыста Збаўцы. На целах актывісткі намалявалі перавернутыя крыжы[11].

● «Грьобані БАНщики» — супраць увядзеньня цэнзуры ў сеціве[12].

● «Біжи, Льоня, я прикрию!» — супраць імітацыі сьледзтва па справе Гангадзе і рэакцыя на выклік у пракуратуры былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы[13].

● «Україна не бордель» — супраць прыезду ва Ўкраіну сэкс-турыста навазэляндца Грэга[14].

● «Хвала переможцям дракона» — у падтрымку японцаў, якія пацярпелі ад цунамі.

● Ганна Гуцол — кіраўніца руху.

● Аляксандра Шаўчэнка — «аблічча Femen», удзельніца бальшыні акцыяў[15].

● Іна Шаўчэнка — удзельніца шматлікіх акцыяў.

● Аксана Шачко - удзельніца шматлікіх акцыяў, мастачка. У 2018 годзе пакончыла жыцьцё самагубствам[16].

Femen падвяргаецца вялікай крытыцы, як з-за іх мэтадаў актывізму, так і з-за іх правакацыйных пасланьняў, а таксама часам з-за спрэчных крыніцаў фінансаваньня.

Фэмінісцкія колы таксама ня маюць адной думкі ў пытаньні выкарыстаньня аголенага цела падчас пратэстаў. Голае цела шакуе, узрушвае меркаваньні і прыцягвае ўвагу СМІ, але гэта можа выклікаць вельмі бурныя нэгатыўныя рэакцыі[17].

  1. ^ Марія Маєрчик, Ольга Плахотнік. Радикальні «Фемен» і новий жіночий активізм // Критика 11-12, 2010. С. 7-9.
  2. ^ Мария Дмитриева. Радикальный эксгибиционизм. Матэрыял падрыхтаваны ў межах праграмы «Гендэрная дэмакратыя» Фонда ім. Генрыха Бёля, https://web.archive.org/web/20110813025954/http://www.gender.univer.kharkov.ua/gurnal/20-21/26.pdf.
  3. ^ Выступ Іны Шаўчэнкі ў радыёпраграме Et Dieu dans tout ça? 1.06.2013, la radio belge La Première, rtbf.be
  4. ^ «Ukraine: le féminisme seins nus tisse sa toile dans le monde», lepoint.fr, 6 mars 2013.
  5. ^ Caroline Gaujard-Larson, «La croisade des Femen», lesinrocks.com, 10 septembre 2012.
  6. ^ Caroline Gaujard-Larson, La où commence la religion s'arrête le féminisme, Les Inrockuptibles, 13 septembre 2012, https://www.lesinrocks.com/actu/femen-la-ou-commence-la-religion-sarrete-le-feminisme-15798-13-09-2012/
  7. ^ Акція «Україна-не Аліна» проти візиту Володимира Путіна в Україну, Українське фото, 27.10.2010.
  8. ^ Акція FEMEN «Немає води в крані — миюсь на Майдані», Ukranews, 15.07.2010.
  9. ^ Голі феміністки провели скандальну акцію «Розіп'ята Україна», Високий Вал, 07.02.2010.
  10. ^ Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе, Радыё Свабода, 20 сьнежань 2011, https://www.svaboda.org/a/24427553.html
  11. ^ Полуобнаженные активистки FEMEN провели в Москве акцию Боже, царя гони!, Корреспондент.net, 9.11.2011, https://korrespondent.net/ukraine/events/1292706-poluobnazhennye-aktivistki-femen-proveli-v-moskve-akciyu-bozhe-carya-goni
  12. ^ FEMEN проти цензури в Інтернеті, Українське фото, 01.04.2011.
  13. ^ FEMEN провели акцію: «Біжи, Льоня, я прикрию!», Всім, 28.03.2011.
  14. ^ FEMEN налякали новозеландського винороба їхати до України, Gazeta.ua, 18.03.2011.
  15. ^ Блог Аляксандры Шаўчэнкі на Українській правді, https://blogs.pravda.com.ua/authors/femen/
  16. ^ Засновниця Femen наклала на себе руки у Парижі, Obozrevatel, 24.07.2018, https://news.obozrevatel.com/ukr/society/zasnovnitsya-femen-naklala-na-sebe-ruki-v-parizhi.htm
  17. ^ Amana Fontanella-Khan, «Femen: la liberté toute nue», Slate.fr, 27 mars 2013.