Перайсьці да зьместу

Настасься Папова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Настасься Папова
Анастасія Попова
Дата нараджэньня 23 студзеня 1906
Месца нараджэньня хутар Мядзьведжы
Дата сьмерці 28 ліпеня 1989 (83 гады)
Месца сьмерці пасёлак Ружаны, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР СССР
Прафэсія палявод
Месца працы калгасы «20-годзьдзе Кастрычніка», „Запавет Ільліча“; саўгас „Дружба“
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Папова (неадназначнасьць).

Наста́сься Мака́раўна Папо́ва (23 студзеня 1906, хутар Мядзьведжы слабады Сватовай Лучкі, Расейская імпэрыя — 28 ліпеня 1989, мястэчка Ружаны Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — сельскагаспадарчая працаўніца, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Настасься Папова нарадзілася 23 студзеня 1906 року на хутары Мядзьведжым (цяпер — Дачны ў рысе места Сватава Луганскай вобласьці Ўкраіны) ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні пачатковай школы №5 працавала на бацькоўскай гаспадарцы. З 1929 працавала ў калгасе «20-годзьдзе Кастрычніка», была паляводам, пасьля зьвеньнявой паляводчай брыгады.

Муж Трахім Міхайлавіч Папоў загінуў на вайне ў 1942 року[1].

Па сканчэньні вайны працягвала кіраўніцтва паляводчым зьвяном, якое стала адным з найлепшых у калгасе. У 1948 року з кожнага з 24 гектараў зьвяно Паповай атрымала па 31,3 цэнтнэра пшаніцы[2]. Да пэнсіі працавала ў родным калгасе (пазьней далучаны да калгасу „Запавет Ільліча“, а пасьля — да саўгасу „Дружба“).

Пасьля выхаду на пэнсію пераехала да сына ў пасёлак Ружаны Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР. Сканала 28 ліпеня 1989 року, пахавананая ў Ружанах[2].

Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 19 красавіка 1949 року Настасься Папова была ўзнагароджаная званьнем Героя Сацыялістычнай Працы з уручэньнем ордэна Леніна і залатога мэдалю „Серп і Молат[2].

  1. ^ Г. Пономаренко. Попова Анастасия Макаровна (укр.) Сайт города Сватово Праверана 19 сакавіка 2021 г.
  2. ^ а б в Попова Анастасия Макаровна (рас.) Герои страны Праверана 19 сакавіка 2021 г.