Янка Каліноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Янка Каліноўскі (сапраўднае імя: Яна Нікіфарава; 17 студзеня 2002, Менск, Беларусь) — беларуская паэтка.

Янка Каліноўскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Яна Нікіфарава
Нарадзілася 17 студзеня 2002
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка
Гады творчасьці 2017 - сёньня
Дэбют 2017
Значныя творы Падслуханае сьценамі шматпавярховак
Беларуская паэтка Янка Каліноўскі

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтка жыве ў Менску. Піша пад псэўданімам - Янка Каліноўскі.

Скончыла гімназію №1 імя Ф. Скарыны, навучаецца на факультэце міжнародных адносінаў у БДУ.

Абсалютная пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2016-2017[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2017 выйшаў першы зборнік вершаў «Падслуханае сьценамі шматпавярховак»[2]. Таксама тэксты паэткі публікаваліся ў часопісе «Маладосьць» (яшчэ не пад псэўданімам) і газэце «ЛіМ».

Вось, што кажа паэтка наконт зборніка: «Мяне натхняе ня толькі літаратура. Напрыклад, трэці разьдзел кнігі «Злосны» амаль цалкам напісаны пад уражаньнем ад песень Лявона Вольскага. Што да літаратуры, знаходжу натхненьне ў паэзіі Максіма Багдановіча і Уладзімера Караткевіча. Зьвяртаючыся да сучаснасьці — Віктар Жыбуль. Вельмі моцнае ўзрушаньне выклікаюць раманы Рэмарка. Адчуваю ў іх пульсаваньне жыцьця!»[3]

У 2020 годзе зьявіўся новы зборнік вершаў паэткі - «Пяць стадый прыняцця Яны Н.»[4]. Янка Каліноўскі зьяўляецца адным з любімых паэтаў-ліцэістаў БДУ, які запамінаецца змрочнай і максімалісцкай эстэтыкай і незлічонымі згадкамі гурта Joy Division[5].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

● Янка Каліноўскі, Падслуханае сьценамі шматпавярховак, — Мінск: Галіяфы, 2017.

● Яна Нікіфарава, Пяць стадый прыняцця Яны Н., — Мінск: Галіяфы, 2020.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яна Нікіфарава, Рознакаляровасць, Маладосць, 28.08.2017, https://web.archive.org/web/20191019163848/http://www.zviazda.by/ru/node/113928
  2. ^ Янка Каліноўскі, Падслуханае сьценамі шматпавярховак, — Мінск: Галіяфы, 2017, https://web.archive.org/web/20200811061447/http://halijafy.by/krama/kalinouski-yanka-padsluhanae-stsenami-shmatpavyarhovak/
  3. ^ Яна Нікіфарава, На хвалі ўспамінаў, Маладосць, 11.10.2018, https://web.archive.org/web/20191019163844/http://zviazda.by/be/news/20181011/1539207252-na-hvali-uspaminau
  4. ^ Яна Нікіфарава. Пяць стадый прыняцця Яны Н., — Мінск: Галіяфы, 2020.
  5. ^ Дар'я Смірнова, Яна Нікіфарава. Стэнаграмы ўнутраных размоў, Звязда, 17.02.2021, https://web.archive.org/web/20210307140559/https://zviazda.by/be/news/20210217/1613556933-yana-nikifarava-stenagramy-unutranyh-razmou