Вікіпэдыя:Узнагароды артыкулаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэта аўтараў Вікіпэдыі ня толькі ў тым, каб ствараць як мага больш артыкулаў, але і ў тым, каб якасьць створаных артыкулаў была як мага вышэй. Таму асабліва якасныя артыкулы атрымліваюць адмысловыя адзнакі.

Гэта найлепшыя артыкулы беларускай Вікіпэдыі. Яны адпавядаюць вельмі строгім стандартам якасьці і зьяўляюцца ўзорам лепшых артыкулаў як з пункту гледжаньня падачы матэрыялу, так і з пункту гледжаньня аздабленьня.

Гэта адны зь лепшых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Па тых ці іншых прычынах яны не адпавядаюць узроўню выбраных, але могуць быць дапрацаваны да гэтага ўзроўню.