Перайсьці да зьместу

Тацяна Грыневіч-Матафонава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Грыневіч-Матафонава
Дата нараджэньня 10 лістапада 1977 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Ашмяны, Гарадзенская вобласьць
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка
Гады дзейнасьці сярэдзіна 2000-х — дагэтуль
Інструмэнты скрыпка, гітара
Гурты Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь
Капэля „На таку
Супрацоўніцтва Зьміцер Сідаровіч
Сяржук Сокалаў-Воюш

Таця́на Грыне́віч-Матафо́нава (нар. 10 лістапада 1977, Ашмяны Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларуская музыка, сьпявачка.

Нарадзілася 10 лістапада 1977 року ў Ашмянах. Бацька — Іван Ігнатавіч, сувязіст; маці — Ала Іванаўна, настаўніца музычнай школы; пазнаёміліся ў Ашмянах. Мелі трох дзяцей, Тацяна — сярэдняя[1].

Скончыла Ашмянскую сярэднюю школу №2 і музычную школу, Маладэчанскую музычную вучэльню па спэцыяльнасьці „дырыгент“, Беларускі дзяржаўны інстытут культуры.

Падчас навучаньня ў 2000 року пабралася шлюбам з Алесем Матафонавым, студэнтам таго ж вну. Зь ім мае сына Адася. Праз тры гады сям’я распалася[1].

Працавала акампаніятаркай у школе, пасьля ў хоры „Санорус“, 12 гадоў адпрацавала ў камэрным хоры Белдзяржфілярмоніі. У 2007—2009 супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабору Гайнаўкі (Польшча).

Як сольная сьпявачка канцэртуе з 2008 року. Выступала ў школах, бібліятэках, музэях, прадпрыемствах па ўсёй Беларусі. Таксама выступала на 400-годзьдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годзьдзі Сынковіцкай царквы (2008)[2]. Актыўна ўдзельнічала ў кампаніі „Будзьма беларусамі!“, выступала на курсах „Мова нанова“.

У верасьні 2020 року зьехала ў Турэччыну[3].

  • Дзіцячы альбом (2010)
  • З Новым годам (2011)
  • Анталёгія беларускага рамансу «Шыпшына» (2012)
  • Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў (2012)
  • Пасьпеўкі (2012)
  • Сотня вершаў (2014)
  • Дзіцячы альбом-2 (2014)
  • Галасы паэтаў (2016)
  • Гукаю цябе (2018)
  • Дзіцячы альбом-3 (2020)
  1. ^ а б Тамковіч, Аляксандар (11 чэрвеня 2017) Мары Тацяны Грыневіч Асоба. Новы часПраверана 9 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Тацяна Матафонава: „Адкрыла Беларусь з нараджэньнем дзіцяці“ Праверана 9 сакавіка 2021 г.
  3. ^ „Першая скрыпка пратэстаў“. Сьпявачка зьехала ад перасьледу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу Людзі. Радыё „Свабода“ (2 сакавіка 2021). Праверана 9 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]