Шанталь Муф
Шанталь Муф | |
Chantal Mouffe | |
Дата нараджэньня | 17 чэрвеня 1943 |
---|---|
Месца нараджэньня | Шарлеруа, Бэльгія |
Кірунак | Палітычная філязофія |
Значныя ідэі | Аганістычная дэмакратыя, Радыкальная дэмакратыя |
Шантáль Муф (па-француску: Chantal Mouffe; 17 чэрвеня 1943, Шарлеруа, Бэльгія) - бэльгійская філёзафка, палітычная мысьлярка, прафэсарка палітычнай навукі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шанталь Муф навучалася ў Лёвэне, Парыжы і Эсэксе, працавала ў шматлікіх унівэрсытэтах па ўсім свеце, у Эўропе, а таксама ў ЗША, Канадзе і Лацінскай Амэрыцы. Яна таксама была прафэсаркай-кансультанткай у Гарвардзе, Корнеле, Прынстане, а таксама ў CNRS (Парыж).
У пэрыяд 1989-1995 зьяўлялася дырэктаркай праграмы ў Міжнародным філязофскім калежы ў Парыжы. У цяперашні час яна зьяўляецца прафэсаркай катэдры палітычных навук і міжнародных адносінаў Вэстмінстэрскага ўнівэрсытэту ў Злучаным Каралеўстве, дзе ўзначальвае Цэнтар дасьледаваньня дэмакратыі[1].
Жыве і працуе ў Злучаным Каралеўстве.
Палітычная думка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шанталь Муф - выдатная крытыца дэлібэратыўнай дэмакратыі (асабліва падыходаў Дж. Роўлза і Ю. Габэрмаса), яна таксама вядомая тым, што крытычна выкарыстоўвае працу Карла Шміта, галоўным чынам панятак «палітычнае», прапаноўваючы радыкалізацыю сучаснай дэмакратыі - тое, што яна называе «аганістычны плюралізм»[2]. Таксама яна вельмі цікавіцца радыкальным патэнцыялам мастацкіх практык[3].
Дэбютавала ў 1985 годзе з эсэ «Гегемонія і сацыялістычная стратэгія», якое напісала разам з мужам Эрнэстам Лаклаў (1935-2014), аргентынскім філёзафам і палітычным мысьляром. Аўтары паспрабавалі перарабіць сацыялісцкі праект, прапанаваўшы выйсьце, у якім апынуліся аданачасова камунісцкая лявіца і сацыял-дэмакратыя. Аўтары стаяць на пазыцыі постмарксізму і антыэсэнцыялізму[4]. Шанталь Муф прызнала, што марксісцкія схемы аналізу больш неэфэктыўныя для аналізу новых грамадзкіх рухаў 1960-х (рух фэміністак, фэміністаў, гомасэксуалаў, мурынаў і пад.). Шанталь Муф і Эрнэст Лаклаў імкнуліся выпрацаваць тэорыю, якая б не арыентавалася выключна на эканамічную эксплёатацыю і клясавыя адносіны. Такім парадкам, праца прапанавала крытыку эсэнцыялізму, абапіраючыся на структуралісцкія і постструктуралісцкія падыходы (у вэрсіі такіх аўтараў, як Ж. Дэрыда, Ж. Лякан і М. Фуко), а таксама на канцэпт гегемоніі, прапанаваны А. Грамшы[5].
Існым мадэлям дэмакратыі Шанталь Муф супрацьпастаўляе ідэю і праект «радыкальнай і плюральнай дэмакратыі», якая вядзе да «радыкалізацыі сучаснай дэмакратычнай традыцыі» шляхам «пашырэньня і паглыбленьня дэмакратычнай рэвалюцыі»[6]. У цэнтры гэтай тэорыі месьціцца ідэя, што палітыка, а таксама дэмакратыя, неаддзельныя ад канфліктнага вымярэньня, якое лічыцца немагчымым ліквідаваць ніводным «рацыянальным працэсам перамоваў»[7]. То бок канфлікт у дэмакратыі - гэта не нэгатыўны элемэнт, а неабходны і важны рухавік разьвіцьця дэмакратыі[8].
Апошнім часам дасьледніца да ўсяго займаецца аналізам розных формаў папулізму, у прыватнасьці левага папулізму[9].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікацыі па-ангельску:
● Gramsci and Marxist Theory. Londres – Boston: Routledge / Kegan Paul, 1979.
● Hegemony and Socialist Strategy: Towards a Radical Democratic Politics. coécrit avec Ernesto Laclau, Londres – New York: Verso, 1985.
● Dimensions of Radical Democracy: Pluralism, Citizenship, Community. Londres – New York: Verso, 1992.
● The Return of the Political. Londres – New York: Verso, 1993.
● Deconstruction and Pragmatism. Londres – New York: Routledge, 1996.
● The Challenge of Carl Schmitt. Londres – New York: Verso, 1999.
● The Democratic Paradox. Londres – New York: Verso, 2000.
● The legacy of Wittgenstein: Pragmatism or Deconstruction. Francfort – New York: Peter Lang, 2001.
● On the Political. Abingdon – New York: Routledge, 2005.
● Agonistics: thinking the world politically. London: Verso, 2013, Chantal Mouffe et Íñigo Errejón, Podemos: In the name of the people., Lawrence and Wishart, 2016, 160 p.
● Chantal Mouffe, Artistic Strategies in Politics and Political Strategies in Art. Tom Bieling (Ed.), 2019, Design (&) Activism: Perspectives on Design as Activism and Activism as Design, Milano: Mimesis, p. 53–57.
Публікацыі па-француску:
● Le politique et ses enjeux. Pour une démocratie plurielle. Paris: La Découverte/MAUSS, 1994.
● Quelle citoyenneté pour quelle démocratie? conférence-débat avec l'Association Démosthène, Éd. Démosthène, 1997 Hégémonie et stratégie socialiste: Vers une démocratie radicale [«Hegemony and Socialist Strategy: Towards a Radical Democratic Politics»], Besançon, Les Solitaires Intempestifs, 2009, 336 p. (ISBN 978-2-84681-245-0)
● Agonistique: Penser politiquement le monde [«Agonistics: thinking the world politically»], Paris, Beaux-Arts de Paris éditions, 2014, 164 p. (ISBN 978-2-84056-440-9)
● Le paradoxe démocratique [«The Democratic Paradox»] , Paris, Beaux-Arts de Paris éditions, 2016, 152 p. (ISBN 978-2-84056-486-7)
● L'illusion du consensus [«On the Political»], Paris, Albin Michel, 2016, 170 p. (ISBN 978-2-226-31493-2)
● Chantal Mouffe et Iñigo Errejon, Construire un peuple, pour une radicalisation de la démocratie, Paris, Les éditions du Cerf, 2017, 256 p. (ISBN 978-2-204-12154-5)
● Chantal Mouffe, Pour un populisme de gauche, Paris, Albin Michel, 2018, 144 p. (ISBN 978-2-226-43529-3)
● Chantal Mouffe (trad. de l'anglais), La Révolution démocratique verte, Paris, Albin Michel, 2023, 116 p. (ISBN 978-2-226-47855-9).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "Professor Chantal Mouffe". University of Westminster, https://www.westminster.ac.uk/about-us/our-people/directory/mouffe-chantal
- ^ Mouffe Chantal, «Politique et agonisme», Rue Descartes, 2010/1 (n° 67), p. 18-24. DOI: 10.3917/rdes.067.0018. URL: https://www.cairn.info/revue-rue-descartes-2010-1-page-18.htm
- ^ Mouffe Chantal, «Le politique et la dynamique des passions», Rue Descartes, 2004/3-4 (n° 45-46), p. 179-192. DOI: 10.3917/rdes.045.0179. URL: https://www.cairn.info/revue-rue-descartes-2004-3-page-179.htm
- ^ "La pensée politique anti-essentialiste de Chantal Mouffe, Un espace conceptuel entre postmarxisme et féminisme extensif" in Revue du MAUSS, 2002/1, no 19.
- ^ Chantal Mouffe, Dimensions of radical democracy, Verso, 1992, p. 1.
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, «Сутыкацца, але не пазабівацца». З нагоды 80-годзьдзя палітычнай філёзафкі і паліталягіні Шанталь Муф, Новы Час, 17-06-2023, https://novychas.online/asoba/sutykacca-ale-ne-pazabivacca-z-nahody-80-hodz
- ^ Chantal Mouffe, Le politique et ses enjeux Paris, La découverte/MAUSS, 1994, p. 150.
- ^ Chantal Mouffe, «Communisme ou démocratie radicale», Actuel Marx 2/2010, (no 48), https://web.archive.org/web/20200922100934/http://www.ling.uqam.ca/atonet/soc8245/MOUFFE2%20communisme%20ou.pdf
- ^ Chantal Mouffe, Pour un populisme de gauche, Paris, Albin Michel, 2018.