Салі Гокінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Салі Гокінз
Sally Hawkins (2007).jpg
Дата нараджэньня 27 красавіка 1976(1976-04-27)[1][2][3][4] (45 гадоў)
Месца нараджэньня Даліч, Саўтэрк, Вялікі Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва[5] і школа імя Джэймза Алена
Занятак акторка, сцэнарыстка, тэатральная акторка і кінаакторка
Маці Джакі Гоўкінз
Узнагароды
IMDb ID nm1020089

Са́лі Гокінз (па-ангельску: Sally Hawkins; нарадзілася 27 красавіка 1976 году) — ангельская акторка. Ляўрэатка некалькіх узнагародаў, у тым ліку прэміі «Залаты Глёбус» і «Срэбны мядзьведзь».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва Гокінз пачала сваю кар’еру ў якасьці сцэнічнае акторкі ў такіх пастановах, як то «Рамэо і Джульета» (у ролі Джульеты), «Шмат шуму пра нішто» і «Сон у летнюю ноч». Ейная першая галоўная роля прыпала на фільм Майка Лі «Ўсё альбо нічога» 2002 году. Яна працягвала працаваць зь Лі, зьняўшыся ў ролі другога плянау ў кінастужцы «Вэра Дрэйк» (2004), а таксама выканаўшы галоўную ролю ў фільме «Бестурботная» (2008), за якую атрымала некалькі прэміяў, уключаючы прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю м’юзыкле ці камэдыю і «Срэбны мядзьведзь» Бэрлінскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю.

Гокінз зьявілася ў двух фільмах Ўудзі Алена, як то «Мара Касандры» (2007) і «Засмучоная Джасьмін» (2013), за апошнюю зь якіх яна атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Наступныя фільмы, якія рушылі ўсьлед, адзначыліся тым, што акторка ў іх выконвала галоўная ролі. Да гэтых фільмаў адносяцца «Зроблена ў Дэгенэме» (2010), «Пэдынгтан» (2014), «Модзі» (2016) і «Пэдынгтан 2» (2017), а таксама зьявілася ў фільмах «Гадзіла» (2014) і «Гадзіла 2: Кароль монстраў» (2019). За галоўную ролю нямой прыбіральшчыцы ў рамантычным фантастычным фільме «Форма вады» (2017) Гокінз заслужыла прызнаньне і атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю[6].

Гокінз таксама выступала ў сцэнічных пастаноўках Каралеўскага прыдворнага тэатру ў Лёндане, а ў 2010 годзе дэбютавала на Брадўэі ў п’есе «Прафэсія місіс Ўорэн»[7]. У 2012 годзе яна ўзяла ўдзел ў пастаноўцы «Сузор’я» Каралеўскага прыдворнага тэатру, які пазьней перайшоў у тэатар герцага Ёрку ва Ўэст-Эндзе. На тэлебачаньні яна зьявілася ў адаптацыях BBC «Чаявыя аксаміткі» (2002) у ролі Зэны Блэйк і «Аксамітныя пальчыкі» (2005) у ролі Сью Трындэр. Яна таксама зьявілася ў ролі Эн Эліёт у фільме «Запэўненьне» (2007), тэлевізійнае адаптацыі аднайменнага раману Джэйн Остын. Ейны выступ у фільме паводле раману быў добра прыняты крытыкамі і быў узнагароджаны прэміяй «Залатая німфа»[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]