Чынная дзяўчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чынная дзяўчына
Working Girl
Working Girl poster.jpg
Жанр рамантычная камэдыя і камэдыйная драма
Рэжысэр Майк Нікалз[1][2][3][4][5]
Прадусар Дуглас Ўік[5]
Сцэнарыст Кевін Ўэйд
У ролях Мэлані Грыфіт[1][6][4][5][7], Гарысан Форд[1][3][6][4][5][7], Сыгурні Ўівэр[1][6][4][5][7], Алек Болдўін[5][7], Джаан К’юсак[5][7], Філіп Боска[1][5][7], Нора Дан[5][7], Олівэр Плэт[5][7], Кевін Спэйсі[5][7], Алімпія Дукакіс[7], Эмі Акіна[7], Джэфры Нордлінг[7], Робэрт Істан[7], Дэйвід Духоўны[8], Караліна Ааран[8], Зак Грэнье[8], Тымаці Кэргарт[8], Марсэлін Г’юга[8], Рыкі Лэйк[8], Элізабэт Ўіткрафт[8] і С’юзэн Шэпард[8]
Кампазытар Карлі Сайман
Апэратар Міхаэль Бальгаўс
Мантаж Сэм О’Стын
Вытворчасьць 20th Century Fox
Дата выхаду 21 сьнежня 1988 і 9 сакавіка 1989[9]
Час 109 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

«Чы́нная дзяўчы́на» (па-ангельску: Working Girl) — амэрыканскі рамантычны камэдыйна-драматычны фільм 1988 году рэжысэра Майка Нікалза. Галоўныя ролі выканалі Гарысан Форд, Сыгурні Ўівэр і Мэлані Грыфіт. Сцэнар фільму быў створаны Кевін Ўэйд. Фільм меў фінансавы посьпех, атрымаўшы ў сьвеце 103 мільёнаў даляраў[10]. Грыфіт была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю, а Ўівэр і Джаан К’юсак — за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Фільм таксама быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэс Макгіл (Мэлані Грыфіт) ёсьць дзяўчынай з працоўнай клясы з Стэйтэн-Айлэнда, якая мае ступень бакаляўра ў галіне прадпрымальніцтва, скончыўшы курсы на вячэрніх занятках. Яна працуе сакратаром біржавога брокера, імкнучыся заняць выканаўчую пасаду. Зразумела, што Тэс ёсьць разумнай жанчынай, але ейны шэф і калегі-мужчыны ставяцца да як як да пустышкі. Праз чарговую разыгранку з боку начальніка Тэс раззлавалася і кінула пасаду.

Прадстаўнік кадравай службы папракае Тэс за прычыненьне непрыемнасьцяў, але яна дае ёй апошні шанец, прызначаючы яе адміністрацыйнай памочніцай Кэтрын Паркер (Сыгурні Ўівэр), маладой супрацоўніцы аддзела зьліцьця і паглынаньня іншай кампаніі. Здавалася б, Кэтрын падтрымлівае Тэс і заклікае яе дзяліцца ідэямі. Тэс прапаноўвае ідэю куплі адной з карпарацыяў радыёстанцыі, што дапаможа ёй вырашыць свае праблемы, але пазьней Кэтрын кажа Тэс, што ейная ідэя ёсьць невыканальнай. Калі Кэтрын траўмавала нагу, катаючыся на лыжах у Эўропе, яна просіць Тэс прыглядзець за ейнай кватэрай. Знаходзячыся ў Кэтрын, Тэс знаходзіць некаторыя нататкі з сустрэчы і разумее, што Кэтрын плянуе выдаць ейную ідэю як сваю. Засмучаная, Тэс вяртаецца дадому, дзе знаходзіць свайго хлопца ў ложку зь іншай жанчынай. Яна вяртаецца ў кватэру Кэтрын.

Тэс вырашае выкарыстаць адсутнасьць сваёй начальніцы, ейныя сувязі і вопратку, каб прасунуць сваю ідэю куплі карпарацыяй радыёстанцыі, апярэдзіўшы боса. Яна прызначае сустрэчу з Джэкам Трэйнэрам (Гарысан Форд), чалавеку, зь якім Кэтрын плянавала падзяліцца ідэяй Тэс. Яна плянуе наведаць вечарыну, каб выпадкова сустрэцца з Джэкам да іхнай сустрэчы на ​​наступны дзень. Яна падстрыгае валасы, каб выглядаць больш заможна, і апранае стыльную сукенку Кэтрын, але адчувае прыступ панікі, калі даведваецца, наколькі дорага яна каштуе. Ейная сяброўка Сынтыя (Джаан К’юсак) дае ёй заспакаяльнія сродкі Кэтрын, каб супакоіць яе.

На вечарыне Тэс несьвядома сустракае Джэка, які захапіўся жанчынай. Яны выпілі некалькі шклянак алькагольных напояў, што разам зь лекамі прывяло да таго, што Тэс амаль страціла прытомнасьць. Трэйнэр, ня ведаючы дзе жыве Тэс, вырашае адвезьці яе ў сваю кватэру. Тэс прачынаецца на наступную раніцу ў ложку Джэка і хутка сыходзіць, перш чым той прачнецца. Пазьней, калі яна прыходзіць на сустрэчу, яна разумее, што мужчына, у якога яна пераначавала, і ёсьць Джэк Трэйнэр. Яна робіць выгляд, што яны сустракаюцца ўпершыню, і расказвае пра сваю ідэю. Яна пакідае сустрэчу, адчуваючы, што ўся сытуацыя, уключаючы ейныя крокі, была катастрофай. Джэк, аднак, пазьней наведвае Кэтрын на ейнае працы і кажа, што нічога рамантычнага паміж імя нічога не адбылося напярэдадні вечарам. Ён проста паклапаціўся пра яе пасьля таго, як Тэс страціла прытомнасьць. Ён таксама кажа ёй, што ейная ідэя мае патэнцыял і абяцае дапамогу.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў з рэйтынгам ухваленьня на ўзроўні 84% на агрэгатары Rotten Tomatoes, заснаваным на 43 аглядах. Паводле словаў кінакрытыкаў, фільм ёсьць гісторыяй пра Папялушку ў сучасных дэкарацыях, а таксама мае слушны акторскі склад, патрэбную гісторыю і выдатнага рэжысэра. На сайце Metacritic фільм мае 73 балы з 100 магчымых балаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]