Сысі Спэйсэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сысі Спэйсэк
SissySpacekHSHWOFAug2011.jpg
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1949(1949-12-25)[1][2][3][4][5][6][7] (71 год)
Месца нараджэньня Кўітман, Тэхас, ЗША[8]
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы Інстытут тэатру і кіно Лі Страсбэрга і Кўітман
Занятак акторка, характарная акторка, аўтар-кампазытар, кінаакторка, тэлеактор і сьпявачка
Жанры кантры
Бацька Эдўін Арнальд Спэйсэк[9]
Маці Вірджынія Сьпілман[9]
Дзеці Скайлер Фіск
Узнагароды

прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю (1980)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал (1986)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал (1980)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — драма (2001)

прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую жаночую ролю (2001)

прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшы акторскі склад (2011)

прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю (2001)

прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у гульнявым кіно (2011)

IMDb ID nm0000651

Мэ́ры Элі́забэт «Сы́сі» Спэ́йсэк (па-ангельску: Mary Elizabeth «Sissy» Spacek; нарадзілася 25 сьнежня 1949 году) — амэрыканская акторка і сьпявачка. Яна атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар», тры ўзнагароды «Залаты Глёбус», прэмію Гільдыі кінаактораў і намінацыі на розныя іншыя кінапрэміі. Спэйсэк была ўшанаваная зоркай на Галівудзкай алеі славы ў 2011 годзе[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася і гадавалася ў Тэхасе, Спэйсэк ад пачатку імкнулася да кар’еры ў мастацтве. У 18 гадоў яна запісала свой першы сынгл «John, You Went Too Far This Time» у 1968 годзе. Пасьля таго, калі продажы ейнае музыкі значна скараціліся, ейны кантракт з студыяй гуказапісу быў скасаваны, што прымусіла яе пераключыць увагу на акторскае майстэрства. Яна паступіла ў Інстытут тэатра і кіно імя Лі Страсбэрга. Сваю прафэсійную акторскую кар’еру Спэйсэк пачала ў пачатку 1970-х гадох, дэбютаваўшы ў якасьці статыста ў фільме «Жанчыны ў паўстаньні» Эндзі Ўоргала ў 1971 годзе.

Пасьля выкананьня галоўнае ролі ва ўплывовым крымінальным фільме Тэрэнса Маліка «Спустошаныя землі» (1973), Спэйсэк стала вядомай дзякуючы ролі Кэры Ўайт у фільме жахаў Браяна Дэ Пальмы «Кэры» (1976), за якую акторка атрымала першую намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Пасьля рушылі выступы ў іншых даволі пасьпяховых фільмах, як то «Сардэчна запрашаем у Лос-Анджэлес» (1976) і «Тры жанчыны» Робэрта Олтмана (1977). У 1980 годзе Спэйсэк здабыла прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за выкананьне ролі Ларэты Лін у біяграфічным музычным фільме «Дачка шахтара». Сярод іншых ейных намінацыяў на «Оскар» былі фільмы «Зьніклы» (1982), «Рака» (1984), «Злачынствы сэрца» (1986) і «Ў спальні» (2001). Сярод іншых вядомых фільмаў Спэйсэк вылучаюцца «Валацуга» (1981), «Джон Фіцджэральд Кенэдзі» (1991), «Туга» (1997), «Простая гісторыя» (1999), «Несьмяротныя» (2002), «Дзевяць жыцьцяў» (2005), «Паўночная краіна» (2005), «Чатыры разы Каляды» (2008), «Залегчы глыбей» (2010), «Абслуга» (2011) і «Стары і стрэльба» (2018).

Спэйсэк атрымала шэраг намінацыяў на прэмію «Эмі» за тэлевізійныя фільмы «Добрыя старыя хлопчыкі» (1995), «Апошні шанец» (2002) і за гасьцявую ролю ў драматычным сэрыяле HBO «Вялікае каханьне» (2011).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119474085 // Sissy Spacek — 2012—2016.
  2. ^ SNAC — 2010.
  3. ^ filmportal.de — 2005.
  4. ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
  5. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  6. ^ GeneaStar
  7. ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
  8. ^ The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  9. ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  10. ^ «Sissy Spacek». Encyclopedia Britannica.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]