Тамара Віньнікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара Віньнікава
Тамара Винникова
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
19 лютага 1996 — 14 студзеня 1997
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Мікалай Кузьміч
Наступнік: Генадзь Алейнікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 13 жніўня 1949 (74 гады)
Сьцяг краіны або тэрыторыі вёска Падлужнае, Ізабільненскі раён Стаўрапольскага краю
Адукацыя:

Тама́ра Дзьмі́трыеўна Ві́ньнікава (па-расейску: Тамара Дмитриевна Винникова), у дзявоцтве Брэ́жнева (нар. 13 жніўня 1949, в. Падлужнае, цяпер у Стаўрапольскім краі Расеі) — беларуская эканамістка, старшыня Нацыянальнага банку Беларусі (1996—1997).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў вёсцы Падлужнае Ізабільненскага раёну Стаўрапольскага краю РСФСР. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

У 1970—1973 роках працавала эканамісткай у рэспубліканскай канторы Дзяржаўнага банку СССР у Комі АССР і ў рэспубліканскай канторы Дзяржаўнага банку СССР у Беларускай ССР. У 1973—1987 — старшая эканамістка, начальніца аддзелу Менскай гарадзкой канторы Дзяржаўнага банку СССР. У 1988—1990 роках — кіраўніца ўправы ў Беларускім рэспубліканскім банку „Жылсацбанк СССР“.

Ад жніўня 1995 да лютага 1996 року — старшыня акцыянэрнага камэрцыйнага банку „Беларусьбанк“. Ад 19 лютага 1996 да 14 студзеня 1997 року[1] — старшыня Савету Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі. Неафіцыйна таксама галоўная эканамічная дарадца прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі[2].

14 студзеня 1997 року арыштаваная па абвінавачаньні ў злоўжываньні службовым становішчам, зьмешчаная ў сьледчы ізалятар КДБ у Менску. Праз шэсьць месяцаў абвінавачаная ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, службовым падлогу і злоўжываньні службовым становішчам. 7 лістапада у сувязі зь цяжкім станам здароўя была выпушчаная пад падпіску пра нявыезд. Знаходзілася ў сваёй хаце на вуліцы Адзінцова ў Менску пад дамашнім арыштам, адкуль зьнікла 7 красавіка 1999 року.

Зьехала за мяжу, цяпер пражывае ў Лёндане.

Замужам, мае двух сыноў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]