Перайсьці да зьместу

Ганна Сыхравава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Сыхравава
Anna Sychravová
Дэпутатка Нацыянальнага сходу Чэхаславаччыны
1920  1925
Наступнік Ёзэф Пайгер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася7 ліпеня 1873
Сьцяг краіны або тэрыторыі Гумпалец
Памерла22 лютага 1925 (51 год)
Сьцяг Чэхаславаччыны Прага
ПартыяЧэская сацыял-дэмакратычная партыя

Га́нна Сы́хравава (па-славацку: Anna Sychravová; 7 ліпеня 1873, Гумпалец, Аўстра-Вугоршчына — 22 лютага 1925, Прага, Чэхаславаччына) — чэхаславацкая пэдагог, палітык. Першая і адзіная кабета з тэрыторыі сучаснай Славаччыны, абраная ў першы Нацыянальны сход Чэхаславаччыны пасьля наданьня жанчынам выбарчых правоў.

Сыхравава нарадзілася ў сьвятарскай сям’і ў Гумпалцы (цяпер у Чэхіі).

Працавала настаўніцай у Празе і Жыжкаве. Па сканчэньні I сусьветнай вайны ў незалежнай Чэхаславаччыне нядоўга працавала ў Міністэрстве грамадзкага дабрабыту, пасьля чаго пераехала ва Ўруткі і працягнула настаўніцкую працу[1][2].

У 1920 року ў Чэхаславаччыне была прынятая канстытуцыя(d), якая прадастаўляла жанчынам выбарчае права. Ганна Сыхравава ўдзельнічала ў красавіцкіх выбарах ад Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі і стала адзінай жанчынай з Славаччыны, якая трапіла ў Нацыянальны сход[3]. Увайшла ў парлямэнцкую камісію па культуры, грамадзкай, сацыяльнай і здаровай палітыцы[4]. Займалася праблемамі інвалідаў, пазашлюбных дзяцей, моладзевага алькагалізму і прафіляктыкі хваробаў, перадаваных плоцевым спосабам.

Заўчасна сканала ў Вінаградзкай больніцы. Ейны дэпутацкі мандат перайшоў да Ёзэфа Пайгера[4].

У 1902 року пераклала эсэ швэдзкай жаночай дзяячкі Элен Кей Mravnost ženy (бел. Мараль жанчыны) і Žena budoucnosti (бел. Жанчына будучыні)[5].

У 1910 року выдала пераклад кнігі аўстрыйскай фэміністкі Розы Майрэдэр O ženské otázce (бел. Пра жаночае пытаньне)[6], у 1911 — пераклад Ke kritice ženskosti (бел. Да крытыкі жаноцкасьці)[7] ды Mateřství a kultura (бел. Мацярынства і культура)[8] той жа аўтаркі.

Публікавалася ў часопісе Ženský svět[9].

  1. Mažáriová, Katarína (15 сакавіка 2016) Prvých dvanásť statočných političiek (славацк.) Turiec Online Праверана 24 сакавіка 2021 г.
  2. Ziegler, Aleš (2011) Úloha žen v prvních československých parlamentních volbách roku 1920 (чэс.) Праверана 24 сакавіка 2021 г.
  3. Blanca Rodriguez Ruiz, Ruth Rubio-Marín. The Struggle for Female Suffrage in Europe: Voting to Become Citizens. — BRILL, 2012. — С. 237.
  4. 1 2 Anna Sychravová (чэс.) Poslanci. Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 24 сакавіка 2021 г.
  5. Eva Kalivodová. Browningová nebo Klášterský? Krásnohorská nebo Byron?: O rodu v životě literatury (чэс.). — Karolinum Press, 2011. — С. 68. — 250 с. — ISBN 978-80-246-1887-6
  6. O ženské otázce // Ženský svět. — 20 сьнежня 1910. — С. 10.
  7. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 студзеня 1911. — С. 12—13.
  8. Eliška z Purkyňů. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 сакавіка 1911. — С. 1—2.
  9. Čtenářům, spolupracovníkům a přátelům! // Ženský svět. — 10 студзеня 1916. — С. 3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]