Мужыцкая праўда
Мужыцкая праўда лац. Mužyckaja praŭda | |
Тып | ґазэта |
---|---|
Фармат | аркуш паперы |
Выдавец | Кастусь Каліноўскі, Фэлікс Ражанскі, Станіслаў Сангін, Валеры Ўрублеўскі[1] |
Рэдактар | Канстанцін Каліноўскі, Валеры Антоні Ўрублеўскі, Фэлікс Ражанскі і Станіслаў Сангін |
Заснаваная | 1862 |
Закрытая | чэрвень 1863 |
Мова | беларуская (лацінка) |
Мужыцкая праўда ў Вікісховішчы |
Мужыцкая праўда — першая рэвалюцыйна-дэмакратычная ґазэта ў Беларусі й першая ґазэта на беларускай мове (лацінкай)[1], якая выдавалася Кастусём Каліноўскім у ліпені 1862 — чэрвені 1863 году. Агулам выйшла 7 нумароў, кожны зь якіх пачынаўся з звароту да моладзі «Dzieciuki!», а зачыняўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5» (акрамя №6, які каштаваў 6 грашоў). Выкрывала каляніяльную палітыку ўладаў Расейскай імпэрыі, тлумачыла сытуацыю ў краіне, выкрывала падман царскага маніфэсту аб скасаваньні прыгону, заклікала сялянаў да змаганьня.
У чацьвертым нумары «Мужыцкай праўды» Кастусь Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы[2]:
…не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народу. | ||
У кастрычніку 1862 году ў час канфлікту з палякамі паўстаў нумар «Мужыцкай праўды», які аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі (у 1989 годзе ў віленскім касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№6 Мужыцкая праўда»). Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ[3][4]:
Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. | ||
Адзначаецца, што Кастусь Каліноўскі менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне) «Літвой»: «„край наш няшчасны“ — Літва»[5]. Тым часам сучасьнікі называлі Каліноўскага адным з найбольш «высакародных мужоў Літвы», у жамойцкіх песьнях ён выступае як «кароль Літвы»[5]. «Літоўскім народам», для якога адрасаваў Каліноўскі «Мужыцкую праўду», называў беларусаў паўстанец Юры (Ежы) Кучэўскі-Порай[6][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 6.
- ^ Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 167.
- ^ Герасімчык В. Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» // Народная Воля. 19 чэрвеня 2018 г.
- ^ Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Гродна, 2018.
- ^ а б в Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 70.
- ^ Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. — Минск, 1988. С. 172.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя выявы | |
---|---|
Усе нумары газэты |
- Мужыцкая праўда на Google Play(недаступная спасылка)