Перайсьці да зьместу

Георгі Галенчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Галенчанка

лац. Hieorhi Halenčanka
Дата нараджэньня 28 лютага 1937(1937-02-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 сакавіка 2026(2026-03-09) (89 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мэдыявіст, кнігазнавец, гісторык, скарыназнавец
Навуковая сфэра гісторыя[2], кнігазнаўства[d][2] і гісторыя высокага друку[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1965)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Гео́ргі Я́каўлевіч Гале́нчанка (28 лютага 1937, Петразаводзк, РСФСР, СССР — 9 сакавіка 2026, Менск, Беларусь) — беларускі гісторык, кнігазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1965). Мае вучня Аляксандра Грушу.

У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1960—1962 гадох працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гістарычна-архіўнага інстытуту.

У 1991—2005 гадох працаваў загаднікам аддзелу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 году быў галоўным навуковыв супрацоўнікам аддзелу гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дасьледуе гісторыю беларускага кнігадрукаваньня XVI—XVIII стагодзьдзі У 1984 годзе ў Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. Вернадзкага (Кіеў) адкрыў зборнік архітэктурных рысункаў XVI—XVII ст., датычных Беларусі. Даводзіў, што большая частка арыгінальных рысункаў у ім выканана Янам Бэрнардоні[3][4]. Разам з Тамарай Габрусь увёў у навуковы ўжытак і атрыбутаваў першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы архітэктурна-праектныя рысункі XVI ст. зь Нясьвіжа.

Складальнік факсымільнага выданьня «Біблія» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990—1991). Важнае значэньне ў гістарыяграфіі скарыназнаўства маюць яго дасьледаваньні, прысьвечаныя астранамічным і храналягічным аспэктам «Малой падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЭСКА у Парыжы на францускай і ангельскай мовах (1979 і 1980 гады). Складальнік разьдзелу «Старадрукаваныя кірылічныя выданьні XVI—XVIII ст.» у зводным каталёгу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986). Аўтар кніг «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993), «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989). Напісаў шэраг артыкулаў для Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.

  1. Georgìj Âkaǔlevìč Galenčanka // ідэнтыфікатар VIAF
  2. 1 2 3 Halenčanka, Heorhìj Jakaŭlevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. Габрусь Т., Галенчанка Г. Скарбы старажытнага альбома // Навіны Беларускай Акадэміі. — С. 6. — 13 і 20 чэрв. 1990
  4. Галенчанка Г. Альбом Бернардоні: Новая крыніца да гісторыі архітэктуры і будаўніцтва ў Нясвіжы (канец XVI— пачатак XVII ст.) // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. — Мінск: 1994. — С. 79—86.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]