Высокі Рынак
Высокі Рынак, Высокае Места[1][2] (Верхні Горад) — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі езуіцкі калегіюм з касьцёлам Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, менская ратуша, гасьціны двор, манастыр базылянаў з царквой Сьвятога Духа, кляштары бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа, дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха, палацы Празьдзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.
На поўнач ад Высокага Рынку пачынаюцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узгорак побач зь Нізкім Рынкам пачаў забудоўвацца ў канцы XVI ст. як новы цэнтар Менску. Перанос цэнтру места абумовіла наданьне ў 1499 року Магдэбурскага права. У XV ст. на Высокім Рынку збудавалі ратушу. У 1564 року ў Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць, а ў апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла «Чорнага» і фундацыяў заможных пратэстантаў збудавалі на Высокім Рынку малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV—XVІ стагодзьдзях мясцовасьць мела пэрыфэрыйнае значэньне.
Інтэнсіўнае мураванае будаваньне на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаваньне, што ўзьвядзеньне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасьць ўмацаваньняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэньне Менску вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя пэрспэктывы. Суседняя Траецкая гара ў якасьці новага цэнтру места не асвойвалася, бо яе разьмяшчэньне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзеленым на дзьве часткі Сьвіслаччу, што, нягледзячы на сыстэму грэбляў і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеяньняў.
Да пачатку XVIII ст. забудова Высокага Рынку завяршылася, у выніку чаго склаўся галоўны архітэктурны ансамбль Менску, сфармавалася індывідуальнае аблічча места.
У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі.
20 чэрвеня 2015 году на вуліцы Кірылы і Мятода асьвяцілі храм Кірылы Тураўскага, дзе штомесяц ладзяць набажэнствы па-беларуску.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Герцэна вуліца | Малая Бэрнардынская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866—1922) |
Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Гандлёвая вуліца (1866—2010) |
Інтэрнацыянальная вуліца | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) |
Хрышчэнская вуліца (частка, 1866—1919) Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926) |
Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Кірыла і Мятода вуліца | Вялікая Бэрнардынская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Музычны завулак (з 1882) | Музыканцкі завулак Петрапаўлаўскі завулак |
|
Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
Свабоды плошча | Высокі Рынак пляц | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) | Юраўская вуліца | Тадэвуша Рэйтана вуліца (1919—1920)[3] |
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1865
-
1865
-
1865
-
1870-я
-
1885
-
1897
-
да 1900
-
1903
-
1904
-
1904
-
1904
-
1904
-
1904
-
1914
-
1915
-
1917
-
да 1918
-
люты 1918
-
21 лютага 1918
-
21 лютага 1918
-
18 сакавіка 1918
-
чэрвень 1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
1919
-
1919
-
1928
-
1932
-
1940
-
1941
Гістарычныя панарамы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1863
-
1870-я
-
да 1918
-
да 1918
-
1918
-
1918
-
1918
-
10.09.1941
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Баравы Р. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар // «Беларускі гістарычны агляд». Т. 11, Сш. 1—2. 2004.
- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 287.
- ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. Крэнь, І. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |
Высокі Рынак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Бондаренко В. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы, Менск стары і новы