Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Роха
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д.Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1864 |
Будаўніцтва | 1861—1864 гады |
Асноўныя даты: | |
Статус | Ахоўная зона |
Стан | дзейнічае |
Сайт | http://roch.by |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, таксама Касьцёл Сьвятога Роха — помнік архітэктуры XIX ст. у Менску. Знаходзіцца на Залатой Горцы[a]. Колішняя кампазыцыйная дамінанта прадмесьця. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утвараў адзіны архітэктурны комплекс з капліцай і брамай, зьнішчанымі савецкімі ўладамі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIV ст. вялікі князь Ягайла заснаваў у Менску першую каталіцкую парафію пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. У гэты час на Траецкай Гары збудавалі першы драўляны Фарны касьцёл.
У 1790 годзе на месцы сучаснага касьцёла ўзьніклі могілкі, якія атрымалі назву Залатагорскіх — ад мясцовасьці Залатой Горкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1796 годзе на Залатагорскіх могілках збудавалі драўляную капліцу Ўсіх Сьвятых. 19 ліпеня 1832 году ксёндз Матэвуш Ліпіц перанёс набажэнствы з Фарнага касьцёла ў капліцу. У 1842 годзе капліца стала парафіяльным касьцёлам.
6 ліпеня 1861 году біскуп Адам Вайткевіч атрымаў дазвол на пабудову новага мураванага касьцёла. 1 лістапада 1864[1]. году касьцёл кансэкравалі пад падвойным тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і Сьвятога Роха. У кастрычніку 1871 году пры касьцёле пачала працаваць школа арганістаў. У 1893 годзе вакол цьвінтару каля касьцёла збудавалі драўляную агароджу з мураванай брамаю. У 1910 годзе архітэктар Юзэф Дзяконскі распрацаваў праект новага будынка касьцёла, які аднак не рэалізавалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
3 траўня 1922 году савецкія ўлады канфіскавалі ў касьцёла срэбра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касьцёлам — срэбра 13 фунтаў 60 залатнікоў. У 1930 годзе яны зачынілі касьцёл, адабралі алтары, арганы, касьцельныя каштоўнасьці й славутую фігуру Сьвятога Роха. У час Другой сусьветнай вайны ў 1942 годзе ў касьцёле часова аднавіліся набажэнствы.
У 1983 годзе праводзілася рэстаўрацыя касьцёла, па якой у ім разьмясьцілася канцэртавая заля Беларускае дзяржаўнае філярмоніі. У 1984 годзе ў касьцёле ўсталявалі электрычны арган. У 1991 годзе аднавілася парафія Найсьвяцейшай Тройцы і набажэнствы. 16 жніўня 1998 году мэталічную фігуру Сьвятога Роха працы скульптара Валер’яна Янушкевіча разьмясьцілі ў правым алтары касьцёла. 5 ліпеня 2006 году сьвятыню канчаткова вярнулі парафіі Найсьвяцейшай Тройцы. Таксама для парафіяў Сьвятых Пятра і Паўла і Сьвятога Андрэя ў касьцёле праводзяцца дадатковыя набажэнствы.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта 1-нэфавава 1-вежававая базыліка пад 2-схільным дахам зь 5-граннай апсідай. Мае сымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Галоўны фасад завяршаецца 2-яруснай прастакутнай у пляне вежай пад 4-схільным шатром. Абапал франтону — дэкаратыўныя вежачкі. Фасады будынка падзяляюцца стылізаванымі 3-ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Пэрымэтрам сьцены ідуць завершаныя разьвітым карнізы. Уваход мае выгляд высокага сьпічастага парталу.
Інтэр’ер мае сымэтрычную кампазыцыю. Цэнтральны нэф і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпеньне. Унутраная паверхня сьценаў дэкаруецца пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны ўпрагожваюцца арнамэнтальным вітражом.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — праспэкт Незалежнасьці, 44а
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 225—226.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Каталіцкія сьвятыні: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. — Менск, «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000193 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха), Radzima.org
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы, Catholic.by
|