Дом ураду (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Belarus-Minsk-Independence Square-1.jpg
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д. / 53.8961167; 27.544778Каардынаты: 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д. / 53.8961167; 27.544778
Архітэктурны стыль канструктывізм
Аўтар праекту Ёсіф Лянгбард
Дата заснаваньня 1934
Будаўніцтва 19301934 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі ±
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Commons-logo.svg Дом ураду Рэспублікі Беларусь на Вікісховішчы

До́м ура́ду ў Менску — будынак ураду Беларусі ў Менску. Узьведзены ў 19301934 паводле праекту Ёсіфа Лангбарда. Месьціцца на пляцу Незалежнасьці. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб’ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Парлямэнт, які складаецца зь дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі (працуе ў іншым будынку); Савет Міністраў — цэнтральны орган выканаўчай улады, Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцам для будаўніцтва Дому ўраду ў канцы 1920-х спэцыяльная камісія вызначыла ўчастак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны найлепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Кампаноўка Дому ўраду засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышыняў ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Ёсіфам Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўраду месьціўся штаб СС, гестапа, люфтвафэ й харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.

Архітэктурнае рашэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом ураду — самае буйное збудаваньне ў беларускай архітэктуры. Аб’ём роўны 240 тыс. кубамэтраў. Нягледзячы на ​​яго вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі й некаторае драбленьне аб’ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.

Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік зьяўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазыцыі гэтага манумэнтальнага будынка й прылеглай да яго плошчы. Уладзімер Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўваходзяць на Заходні фронт. На пастамэнце помніка з паліраванага лябрадарыту гарэльефы з бронзы, эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • С. Ф. Самбук. А. А. Воинов. Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000147

Commons-logo.svg Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў