Перайсьці да зьместу

Храм Кірылы Тураўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
храм
Храм Кірылы Тураўскага
2019 год
2019 год
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Цэнтральны раён, мікрараён Высокі Рынак, вул. Кірылы і Мятода, д. 3[1]
Каардынаты 53°54′20″ пн. ш. 27°33′22″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.55611° у. д. / 53.90556; 27.55611Каардынаты: 53°54′20″ пн. ш. 27°33′22″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.55611° у. д. / 53.90556; 27.55611
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Менская 
Тып будынка дамавая царква
Заснавальнік Менская духоўная акадэмія
Дата заснаваньня 20 чэрвеня 2015 (9 гадоў таму)
Асноўныя даты:
13 кастрычніка 2015 — 1-е набажэнства па-беларуску
Рэліквіі і сьвятыні мошчы Мікалая Цудатворца[2]
Апошні плябан Уладзімер Даўгаполаў
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Храм Кірылы Тураўскага на мапе Краіны {{Лякалізацыйная мапа Краіны Менску няма ў сьпісе! |Назва тэрыторыі}} няма ў сьпісе!

Храм сьвяці́целя Кіры́лы Ту́раўскага — хрысьціянскі храм Менскай духоўнай акадэміі, асьвечаны ў чэрвені 2015 году.

Прастольнае сьвята прыходу адзначаецца 11 траўня[3]. На 2019 год у храме ладзілі набажэнства па-беларуску прынамсі штомесяц у нядзелю[4].

На 2019 год у храме служылі 5 сьвятароў: пратаярэй Уладзімер Даўгаполаў, архімандрыт Сергій (Акімаў) і 3 ярэі Канстанцін Голубеў, Андрэй Бабушкін і Зьміцер Каўрыга[1].

Уваход у храм (2019 г.)

20 чэрвеня 2015 году маскоўскі патрыярх Кірыла асьвяціў храм у гонар сьвяціцеля Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай акадэміі[2]. 13 кастрычніка 2015 году пратаярэй Яўген Грамыка ўпершыню зьдзейсьніў у храме набажэнства па-беларуску, пасьля чаго яно стала рэгулярным. У выніку храм Кірылы Тураўскага стаў 3-й праваслаўнай царквой Менску, дзе сталі праводзіць беларускамоўныя набажэнствы. Падчас набажэнстваў пачалі выкарыстоўваць беларускія пераклады пратаярэя Сергія Гардуна[5]. На пачатак 2016 году набажэнствы па-беларуску ладзілі двойчы на месяц[6].

  1. ^ а б Храм сьвяціцеля Кірылы Тураўскага ў горадзе Менску (рас.) // Менская япархія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  2. ^ а б Аб храме (рас.) // Менская духоўная акадэмія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  3. ^ Прыход храма сьвяціцеля Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай акадэміі адзначыў прастольнае сьвята // Беларуская праваслаўная царква, 12 траўня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  4. ^ Расклад набажэнства (рас.) // Менская духоўная акадэмія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  5. ^ У храме Менскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове // Партал «Царква», 14 кастрычніка 2015 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  6. ^ Мітрапаліт Павел: Беларускамоўныя набажэнствы не знаходзілі падтрымкі, і людзі проста пераставалі хадзіць туды // Газэта «Наша ніва», 5 студзеня 2016 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.