Манумэнт Перамогі (Менск)
Манумэнт | |
Манумэнт Перамогі
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′30″ пн. ш. 27°34′28″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.57444° у. д.Каардынаты: 53°54′30″ пн. ш. 27°34′28″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.57444° у. д. |
Аўтар праекту | Георгі Заборскі |
Дата заснаваньня | 1954 |
Дата пабудовы | 1954 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Манумэнт Перамогі | |
Манумэнт Перамогі на Вікісховішчы |
Манумэнт Перамогі — манумэнт-абэліск у гонар воінаў Савецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, якія зьдзейсьнілі гераічны подзьвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы Беларусі горадзе Менску.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манумэнт Перамогі ўзьведзены ў цэнтры гораду — па сярэдзіне плошчы Перамогі, і зьяўляецца, цэнтрам вялікага архітэктурнага ансамблю. Манумэнт добра праглядаецца з многіх пунктаў прылеглага раёну й паркаў каля ракі Сьвіслачы[1].
Аўтары помніку — архітэктары Г. У. Заборскі, У. А. Кароль, скульптары З. І. Азгур, А. А. Бембель, А. К. Глебаў, С. І. Селіханаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менскі Манумэнт Перамогі ўяўляе сабой чатырохгранны абэліск вышынёй 38 мэтраў, абліцаваны шэрым гранітам і завершаны Ордэнам «Перамогі», выкананым у бронзе й смальтавай мазаіцы.
Тэму агульнанароднага подзьвігу раскрываюць шматфігурныя кампазыцыі бронзавых тэматычных гарэльефаў: «9 мая 1945 года», «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай воіны», «Партызаны Беларусі», «Слава загінуўшым героям».
Чатыры бронзавыя вянкі вакол абэліска сымбалізуюць чатыры франты, байцы якіх прымалі ўдзел у вызваленьні Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
З гісторыі манумэнту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спачатку разьмясьціць велічны помнік Перамогі ў ВАВ у Менску плянавалася ў іншым месцы. Манумэнт, згодна з зацьверджанымі афіцыйна ўмовамі конкурсу, абвешчанага ў 1946 годзе, павінны былі збудаваць «на Галоўнай плошчы цэнтральнага ансамблю гораду». А вакол гэтай плошчы павінны былі паўстаць адміністрацыйныя будынкі. Ужо існуючыя аб’екты (будынак Цэнтральнага камітэту КП(б)Б, акруговы Дом афіцэраў і сквэр) уключаліся да зноў створанага ансамблю. Такім чынам, спачатку манумэнт павінен быў быць збудаваным прыкладна ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Аднак, першапачатковая задума была зьмененая — плянаваную вышыню помніка 48 мэтраў паменшылі на 10 мэтраў, а плянуемы матэрыял абэліску белы мармур быў зьменены на шэры граніт[2].
Перамог у конкурсе праект менскага Манумэнту Перамогі аўтарства Г. У. Заборскага. Па словах самога аўтара, ідэя помніка ўзьнікла яшчэ ў 1942 годзе, паколькі яго стваральнік цьвёрда быў упэўнены ў перамозе СССР у вайне. Непасрэдна да ўсталяваньня манумэнту на плошчы знаходзіўся сымбалічны камень, абгароджаны вісячымі ланцугамі на 4 невялікіх слупах. Граніт на абліцоўку Манумэнту Перамогі быў дастаўлены з-пад Днепрапятроўску й Жытоміру (Украіна), мазаіку для Ордэну Перамога даслалі з Акадэміі мастацтваў Ленінграду, а разьбу на граніце выканалі ўкраінскія муляры; бронзавыя ж гарэльефы, меч і вянкі адлівалі ленінградзкія майстры заводу «Манумэнтскульптура».
Урачыстае адкрыцьцё помніку было прысьвечанае да 10-й гадавіны вызваленьня Беларусі ад акупацыйных нямецкіх войскаў, і адбылося ў 1954 годзе. З тых часоў манумэнт зьяўляецца ўпрыгажэньнем сталіцы Беларусі, а таксама месцам правядзеньня розных мерапрыемстваў у гонар подзьвігу савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, у прыватнасьці ў чарговыя гадавіны Дня Перамогі.
У дзень 17-годзьдзя з дня вызваленьня Менску 3 ліпеня 1961 году ля падножжа манумэнту Перамогі быў запалены Вечны агонь.
Апошнія аднаўленчыя работы на плошчы Перамогі, у тым ліку й зьвязаныя з манумэнтам Перамогі, зьдзяйсьняліся ў сярэдзіне 2000-х гадоў.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Минск. Монумент Победы // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стор. 356 (рас.)
- ^ Плошча Перамогі (Мінск) на www.minsk-old-new.com («Мінск стары і новы. Мінск на фатаздымках» + інфо) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Минск. Монумент Победы // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стор. 356 (рас.)
- Габрусь Т. Манумент Перамогі [у Менску] - крышталізацыя вечнасці // Роднае слова. — 2013. — № 5. — С. 84-87.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Д000213 |