Востраў сьлёз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
мэмарыял
Востраў сьлёз
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′35.58″ пн. ш. 27°33′16.52″ у. д. / 53.9098833° пн. ш. 27.5545889° у. д. / 53.9098833; 27.5545889Каардынаты: 53°54′35.58″ пн. ш. 27°33′16.52″ у. д. / 53.9098833° пн. ш. 27.5545889° у. д. / 53.9098833; 27.5545889
Аўтар праекту Ю. Паўлаў
Дата заснаваньня 1988
Будаваньне 19883 жніўня 1996
Статус Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
Востраў сьлёз на мапе Беларусі
Востраў сьлёз
Востраў сьлёз
Востраў сьлёз
Востраў сьлёз на Вікісховішчы

Востраў сьлёз, Востраў Мужнасьці і Смутку — мэмарыял, прысьвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане ў 1979—1989 г.

Комплекс разьмешчаны на востраве ў штучна пашыраным рэчышчы Сьвіслачы, у цэнтры старога Менску, паміж Траецкім прадмесьцем і колішнім Замчышчам. Будаўніцтва мэмарыялу пачалося ў 1988 годзе, калі Афганская вайна яшчэ ня скончылася. Цалкам комплекс быў адкрыты 3 жніўня 1996. За аснову пры праектаваньні Храма бралася першапачатковае аблічча Храма Ефрасіньні Полацкай XI ст.

Трапіць на востраў можна па перакідным арачным мосьце. Адразу на ўваходзе наведвальнікаў сустракае бронзавы абраз Божай Маці ўмураваны ў камень. На гэтым камяні — тэкст па-беларуску: «сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм…», — і далей радкі: «Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі…»

У складзе мэмарыялу вылучаецца невялікая капліца, на сьценах якой напісаныя імёны ўсіх беларусаў, якія загінулі ў Афганістане — 771 імя. Гэта беларусы, ураджэнцы рэспублікі, і тыя, хто пахаваныя на беларускай зямлі.

Таксама на востраве разьмяшчаюцца скульптура маленькага анёла, які плача й велізарныя камяні з высечанымі на кожным зь іх назвамі афганскіх правінцыяў, дзе вялі баі савецкія падразьдзяленьні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Д000246

Востраў сьлёзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў