Абмеркаваньне:Высокі Рынак
Выгляд
Высокі горад
[рэдагаваць крыніцу]«Вышні» або «Верхні горад» (ці места). У якіх лістох згадваецца «Высокі»? 195.50.1.122 11:39, 9 верасьня 2011 (EEST)
- Менавіта «Высокі Рынак» (хоць і «Высокае Места» таксама ўжывалася, ня ведаю нават, што часьцей) — у супрацьвагу Нізкаму. «Горадам» («гродам») гэтую мясьціну, пэўна, да часоў Расейскага панаваньня не менавалі, бо горад (замак) знаходзіўся зусім у іншым месцы. Што датычыцца «Высокага», то калі ласка — крыніцы:
- Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 211 і далей паводле тэксту, дзе няма ніякіх «верхніх гарадоў» на савецка-маскоўскі лад і гэтага, зрэшты, ужо дастаткова. Аднак і ў сучасных выданьнях пакрысе ідзе рэабілітацыя спрадвечнае назвы:
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 С. 287.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6. С. 135.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5. С. 288.
- Увогуле, ня ведаю, хто прыдумаў гэты недарэчны наватвор «Верхний город». Напэўна, тыя ж людзі, што ў 1930-я дзеля сталінскай маскалізацыі мясцовага люду выкінулі «места» з нарматыўных слоўнікаў і ўсяляк імкнуліся наблізіць беларускую мову да расейскае. --Казімер Ляхновіч 18:00, 9 верасьня 2011 (EEST)