Стромкі Бераг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гістарычны Стромкі Бераг

Стро́мкі Бе́раг, Круты́ Бе́раг — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на поўдзень ад Мескага саду.

На захад ад Стромкага Берага пачынаюцца Кашары, на паўночны захад — цэнтральнае Новае Места, на паўночны ўсход — Доўгі Брод, на поўдзень — Архірэйская Слабодка[1][2]. Тым часам, паводле артыкула Івана Сацукевіча з кнігі Памяць, Круты Бераг месьціўся на спадзістым схіле Сьвіслачы, каля сучаснай чыгуначнай станцыі Менск-Усходні[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XX ст. Стромкі Бераг ўваходзіў ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава, Новазагародняя, Іванаўская, Старазагарадная (Азгура), Саламяная, Сьлясарная, Правіянцкая (Захарава) вуліцы[4]

У наш час назва прадмесьця ніяк не пазначаецца на мапе Менску.

Старыя адрасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шпітальная, 37. Вайсковы лязарэт. Дзейнічаў з 1840 року. У 1910 року налічваў 200 ложкаў. У 1914 року ператвораны ў вайсковы шпіталь. Будынак захаваўся (перабудаваны), стаіць на рагу цяперашніх вуліцаў Фрунзэ й Першамайскай[5]
  • Шпітальная, 39. Менская вайсковая мукамольня і хлебапякарня, збудаваная ў 1887 року. Першае значнае прадпрыемства ў месьце з паравым рухавіком. Будынак захаваўся, знаходзіцца на рагу вуліцаў Першамайскай і Фрунзэ (корпус Менскага халадзільнага камбінату №1)[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 550—551.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 669.
  4. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 297.
  6. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 246—247.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]