Менскі плянэтарый
Славутасьць | |
Менскі плянэтарый
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′15.3″ пн. ш. 27°34′24.8″ у. д. / 53.90425° пн. ш. 27.573556° у. д.Каардынаты: 53°54′15.3″ пн. ш. 27°34′24.8″ у. д. / 53.90425° пн. ш. 27.573556° у. д. |
Архітэктурны стыль | савецкі мадэрнізм[d] |
Аўтар праекту | Афанасьева Наталля Мікалаеўна[d] |
Дата заснаваньня | 29 ліпеня 1965 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Менскі плянэтарый | |
Менскі плянэтарый на Вікісховішчы |
Менскі плянэтарый Менскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі, Менскі плянэтарый — плянэтарый у Менску (у парку імя Горкага).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 ліпеня 1965 году — адкрыцьцё плянэтарыя й абсэрваторыі[1].
8 ліпеня 2011 году — закрыцьцё на касмэтычны рамонт (на летні пэрыяд).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плянэтарый: зорная заля на 120 чалавек (для зорных сэансаў — 100) абсталяваны купалападобным экранам і оптыка-мэханічным апаратам «Плянэтарый» (мадэль ZKP-1 фірмы Carl Zeiss, НДР).
Абсэрваторыя: У вежы (6 м) абсэрваторыі ўстаноўлены тэлескоп-рэфрактар (фокусная адлегласьць — 1950 мм, павелічэньне — 300-разовае, фірма Carl Zeiss), пры дапамозе якога (пад кіраўніцтвам спэцыялістаў) наведвальнікі могуць назіраць нябесныя аб’екты.
Праекты й мерапрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры плянэтарыі 1 лістапада 2008 году створаны клюб аматараў астраноміі «Аш-ню»[4].
Час працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўторак-нядзеля з 9:00 да 18:00, панядзелак — выходны. Сэансы: з 10:00 да 17:00 (інтэрвал — 1 гадзіна, працягласьць сэансу — 40 хвіл.).
Умяшчальнасьць зорнай залі — 100 чалавек.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Менскага Плянэтарыя (рас.)
- ^ Зорныя сэансы (рас.)
- ^ Архіў лекцыяў «Зорныя навіны» (рас.)
- ^ Клюб аматараў астраноміі «Аш-ню» (рас.)