Архірэйская Слабодка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Архірэйская Слабодка, Антонава — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места на зямлі Архірэйскага двара.

На паўднёвы захад ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночны захад — Кашары, на поўнач — Стромкі Бераг, на паўночны ўсход — Доўгі Брод[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. на месцы прадмесьця знаходзіўся хутар Пустыня, «аточаны бярозавымі і хваёвымі лясамі, знакаміты сваёй чысьценькай сажалкай, садам і домікамі зь мяккай гліны з дамешкамі верасу, збудаванымі паводле пляну самога ўладальніка хутару архіяпіскапа Антонія..., пры Пустыні заснаваная архірэйская царква ў імя сьвятога Антонія»[3]. Мяркуецца, што менавіта ад царкоўнага чыну «архірэй» і пайшла назва прадмесьця.

У сьпісах вуліцаў Менску 2-й паловы XIX ст. упамінаюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Сьлепня». У раёне сучаснага вэлязаводу і пасёлку трактарнага заводу знаходзіўся «Архірэйскі гай» (г.зв. «Пустыня»)[4].

У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][5].

У наш час пра існаваньне прадмесьця напамінае Антонаўскі парк (назву надалі ў 2006 року[6]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога зь места да фальварку архіяпіскапа Антонія Зубко[7].

Старыя адрасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архірэйская Слабодка, 4. Эпархіяльны сьвечачны завод, адкрыты ў 1893 року. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў сьвечкі зь белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства месьцілася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск, 1992. С. 468.
  4. ^ Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  6. ^ Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска
  7. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 226.
  8. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 257.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века [1] // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]