Перайсьці да зьместу

Вуліца Янкі Купалы (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

53°54′15″ пн. ш. 27°33′59″ у. д.HGЯO

Янкі Купалы

Від на пачатак вуліцы
ад перакрыжаваньня зь Першамайскай
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы Плаўская, Траецкая, Ягораўская, Паліцэйская,
Траецка-Паліцэйская, Садовая,
Садова-Набярэжная, Пралетарская, Артылерыйская
Даўжыня 1580 м
Аўтобусныя маршруты 24, 57, 177э
Тралейбусныя маршруты 12, 29, 40
Паштовыя індэксы 220029, 220030
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Янкі Купалы ў Вікісховішчы

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў цэнтры Менску. Названая ў 1945 годзе[1] ў гонар Янкі Купалы — клясыка беларускае літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.[2]

Від на Сьвіслач і парк імя Горкага з вуліцы Купалы

Пачынаецца ад вуліцы Першамайскай і ідзе ўздоўж правага берагу ракі Сьвіслач па мяжы Ленінскага і Партызанскага раёнаў, перасякае праспэкт Незалежнасьці і адтуль праходзіць да перакрыжаваньня з вуліцай Багдановіча па тэрыторыі Цэнтральнага раёну. Таксама перасякаецца з вуліцамі Маркса, Кірава, Інтэрнацыянальнай і Куйбышава. Цяперашняя даўжыня — 1580 м. На вуліцы знаходзяцца Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны цырк, гарадзкі шпіталь №2, Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа», Дом вэтэранаў, рэстараны «Журавінка» і «Пікавая дама», прадуктовыя і гаспадарчыя крамы.

Вуліца Набярэжная (1915 г.)

Першыя збудаваньні на месцы вуліцы зьявіліся ў XII—XIII стагодзьдзях[2]. З 1866 па 1919 год частка цяперашняй вуліцы мела назву Паліцэйская. Гэтую назву вуліца атрымала ад драўлянага доміка, у якім жылі першыя менскія паліцмайстары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя дом струхнеў і яго аддалі пад багадзельню, а назва вуліцы засталася. Частка вуліцы ў Траецкім прадмесьці да 1866 году называлася Ягораўскай, пасьля — Паліцэйскай, ці Траецка-Паліцэйскай. Вуліца Садовая (існавала на месцы парку Я.Купалы) разьмяшчалася насупраць Гарадскога саду, а Садова-Набярэжная — на беразе Сьвіслачы.[3]

Пасьля рэвалюцыі вуліца мела назву Пралетарскай. На гарадзкой мапе 1934 году вуліца Пралетарская цягнулася ад Сьвіслачы праз Савецкую і да вуліцы Маркса. Ад Маркса ж і да Першамайскай вуліца мела назву Пралетарская—Набярэжная.[4]

Падчас нацысцкае акупацыі вуліца называлася Артылерыйская.[5]

Як і ў іншых вуліцаў, што ідуць уздоўж ракі (напрыклад, вуліца Пуліхава), забудова вуліцы адметная тым, што прывязаныя да яе будынкі разьмяшчаюцца амаль выключна па левым баку: цотны нумар з адрасам па вуліцы Купалы мае толькі музэй вялікага Песьняра, чыім імём названая вуліца.[6]

  Па цотным баку  
№ 4 Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. Адзіны будынак на правым, усходнім баку вуліцы, адрас якога прывязаны да вуліцы Янкі Купалы.[7] Пабудаваны ў 1959 годзе прыблізна на месцы, дзе стаяў дом, у якім у 1927—1941 гадох жыў Янка Купала і які быў спалены ў першыя дні бамбардзіровак гораду ў чэрвені 1941 году. Аўтары праекту будынку — архітэктары І. Валадзько і В. Воўчак.[8] 
  Па няцотным баку  
№ 5 Першы будынак на левым, заходнім баку вуліцы. Двухпавярховы дом. Т.зв. «асабняк Амінэты Афлі».[9] 
№ 7 Дзевяціпавярховы, пяціпад’ездны, 113-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 9334 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе. У будынку разьмяшчаюцца офіс сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Бэкер і К»[10] і мэдыцынскі цэнтар «Віта-Арт».[11] 
№ 9 Пяціпавярховы, Г-падобны, чатырохпад’ездны, 52-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4952 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Кірава, 51. Пабудаваны ў 1956 годзе.[12] Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[13] У будынку разьмяшчаецца Менскі гарадзкі цэнтар здароўя.[14] Усе дрэвы ў двары дому вырасьціў камсамолец 1920-х гадоў, удзельнік Сталінградзкае бітвы А. Аліпаў (аб гэтым кажа памятная шыльда ў двары дому). 
№ 11 Сяміпавярховы, чатырохпад’ездны, 102-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5482 кв.м. Пабудаваны ў 1959 годзе. У гэтым доме жыла сястра Янкі Купалы Леакадзія Раманоўская. 
№ 13 Шасьціпавярховы, Г-падобны, трохпад’ездны, 56-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4946 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 50. Пабудаваны ў 1957 годзе. 
№ 15 Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5079 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 45. Пабудаваны ў 1958 годзе. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] 
№ 17 Дзевяціпавярховы жылы дом. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 30. Пабудаваны ў 1958 годзе. У будынку разьмяшчаюцца Беларускі саюз музычных дзеячоў,[15] праектна-вышукальнае камунальнае прадпрыемства «Земпраект»,[16] рэстаран «Пікавая дама»,[17] кавярня-бар «Плёткі»,[18] агенцтва нерухомасьці «Сыльван».[19] 
№ 19 Васьміпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 133-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2204 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 29. Пабудаваны ў 1957—1958 гг. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] У будынку разьмяшчаюцца абутковая крама «Тандэм»,[20] крама адзеньня «Сэзоны»,[21] прадуктовая крама «Купалінка». 
№ 21 Трохпавярховы офісны будынак, які належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Афіцыйная назва — Рэспубліканскі палац культуры вэтэранаў. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканская і гарадзкая арганізацыі вэтэранаў, Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане,[22] рэдакцыя газэты «Товарищ»,[23] турыстычныя агенцтвы «Бонус Трэвэл»[24] і «Чайна Камфорт Трэвэл».[25] 
№ 23 Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 67-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1329 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Інтэрнацыянальная, 42. Пабудаваны ў 1959 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаюцца служба псыхалягічнае дыягностыкі цэнтральнае вайскова-мэдычнае камісіі МУС Беларусі,[26] прадстаўніцтва авіякампаніі «S7 (Сыбір)»,[27] кампанія «АэраБелСэрвіс»,[28] кавярня-бар «Радзівіл»[29], вясельны салён «Be Happy»[30]. 
№ 25 Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца рэстаран «Журавінка»[31] і казіно «Juravinka Princess Casino».[32] 
№ 27 Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа».[33] 
 Побач з будынкам у двух часовых тэнтавых пабудовах па тым жа адрасе разьмяшчаецца кірмаш «Сьвет кнігаў».[34] 
№ 29 Пяціпавярховы будынак у форме перагарнутай лічбы «7». У будынку да 2012 году разьмяшчаўся другі гарадзкі клінічны шпіталь. Плянуецца знос будынку для пабудовы ў межах вуліцаў Купалы, Багдановіча і ракі Сьвіслач шматфункцыянальнага цэнтру, які аб’яднае ў сабе гатэль, канфэрэнц-залі, рэстараны і інш. Замест інвэстара з Аману, які адмовіўся ад рэалізацыі праекту, фінансаваць будаўніцтва будзе інвэстар з ААЭ.[35] 

Вуліца ідзе ўздоўж шэрагу найвялікшых і найпрыгажэйшых паркаў і сквэраў цэнтру беларускае сталіцы:

  1. Па іншых зьвестках — у 1948 г. (Вячаслаў Бандарэнка // Пасьля вайны // «менск стары і новы»)
  2. 1 2 И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Янкі Купалы» // Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 211. — 467 с.
  3. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  4. Плян Менску 1934 г. karty.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  5. Плян Менску 1941 г. Библиотека минчанина Праверана 30 жніўня 2013 г.
  6. Два, акрамя музэю, будынкі пра правым баку вуліцы — Беларускі дзяржаўны цырк і Тэатар опэры і балету — прывязаныя, адпаведна, да праспэкту Незалежнасьці й плошчы Парыскае Камуны.
  7. Па цотным баку вуліцы таксама знаходзяцца Менскі
  8. Менскі парк імя Янкі Купалы Менскі дзяржаўны каледж электронікі Праверана 28 жніўня 2013 г.
  9. Особняк Ахмеда Офли Менск стары і новы Праверана 7 кастрычніка 2013 г.
  10. «Беккер и Ко» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  11. ТАА «Віта-Арт» (зьвесткі аб кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  12. На шыльдзе аб прыналежнасьці дому да сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў пазначаны 1950 год.
  13. 1 2 3 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
  14. Менскі гарадзкі цэнтар здароўя (сайт установы) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  15. Беларускі саюз музычных дзеячоў (зьвесткі аб грамадзкім аб'яднаньні) ngo.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  16. УП «Земпраект» (зьвесткі аб прадпрыемстве) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  17. Рэстаран «Пікавая дама» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  18. Кавярня-бар «Плёткі» (старонка кавярні) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  19. Агенцтва нерухомасьці «Сыльван» (сайт агенцтва) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  20. Крама «Тандэм» (зьвесткі аб краме) vitrini.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  21. Крама «Сэзоны» (зьвесткі аб краме) mixtura.org Праверана 28 жніўня 2013 г.
  22. Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане (сайт арганізацыі) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  23. Газэта «Товарищ» (сайт газэты) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  24. «Бонус Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  25. «Чайна Камфорт Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  26. Служба псыхалягічнае дыягностыкі (зьвесткі аб установе) healthcare.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  27. Прадстаўніцтва авіякампаніі «Сыбір» (зьвесткі аб прадстаўніцтве) сайт авіякампаніі S7 Праверана 28 жніўня 2013 г.
  28. Кампанія «АэраБелСэрвіс» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  29. Кавярня-бар «Радзівіл» (зьвесткі аб кавярні) afisha.tut.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  30. Вясельны салён «Be Happy» (зьвесткі аб салёне) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  31. Рэстаран «Журавінка» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  32. Казино «Juravinka Princess Casino» (старонка казіно) worldofprincess.com Праверана 28 жніўня 2013 г.
  33. «Белэкспа» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  34. Кірмаш «Сьвет кнігаў» (зьвесткі аб кірмашы) makbel.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  35. Фонд Султаната Оман ушел. Кто придет на его место? (сайт http://realt.by) Праверана 28 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]