Дом Кастравіцкай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даходны дом
Даходны дом Кастравіцкай
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Валадарскага (26) і вуліца Кірава[d] (11)
Каардынаты 53°53′41.54″ пн. ш. 27°33′15.1″ у. д. / 53.8948722° пн. ш. 27.554194° у. д. / 53.8948722; 27.554194Каардынаты: 53°53′41.54″ пн. ш. 27°33′15.1″ у. д. / 53.8948722° пн. ш. 27.554194° у. д. / 53.8948722; 27.554194
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту А. Краснапольскі
Дата заснаваньня 1911
Дата пабудовы 1911 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Даходны дом Кастравіцкай на мапе Беларусі
Даходны дом Кастравіцкай
Даходны дом Кастравіцкай
Даходны дом Кастравіцкай
Даходны дом Кастравіцкай на Вікісховішчы

Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Менску, які месьціцца на скрыжаваньні Валадарскага й вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі, пач. XX ст.

Пабудаваны ў 1911 годзе (архітэктар А. Краснапольскі) у стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазынная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазыннай. Дом Ядзьвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Менскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).

На 1-м паверсе месьцілася ўпраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі, тут жа месьцілася аптэка й таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, арганізаванае пасьля 1905 году, на астатніх — жыльлё[1][2].

За савецкім часам у доме месьціся камісійная крама й кафэ[3]. Цяпер у будынку месьціцца салён мэблі й кафэ[4].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом уяўляе сабой трохпавярховы мураваны П-падобны ў пляне будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб’ёмна-пляніровачная кампазыцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзьвюх франтальных (па вул. Кірава й Валадарскага), фасады якіх аформленыя рознымі па канфігурацыі аконнымі й дзьвярнымі праёмамі, бальконамі, дэкаратыўным арнамэнтам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасьць дасягаецца спалучэньнем неатынкаваных плоскіх сьценаў з тэракотавай цэглы й пабеленых атынкаваных прасьценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтар фасаду, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб’яднанымі па вэртыкалі аконнымі праёмамі й завершаны паўцыркульным атыкам. Сьцены фасаду, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаныя 2 трапэцападобнымі атыкамі, дах — трапэцападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на ўзроўні 2-га паверху створаны эркер, над ім — 3-гранны аб’ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  2. ^ Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-01-0729-9
  3. ^ Минск. Краткий справочник. 1967 (рас.). minchanin.esmasoft.com. Праверана 17 жніўня 2014 г.
  4. ^ ул. Володарского, дом 26 (рас.). map.by. Праверана 28 жніўня 2014 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000070

Дом Кастравіцкайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў