Людамонт
Людамонт, Людамонцкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, насупраць сутокаў Пярэспы і Сьвіслачы.
На захад ад Людмонту пачынаецца Міхалянка, на поўнач — Весялоўка, на паўночны ўсход — Пярэспа, на паўднёвы ўсход — Старосьцінская Слабада, на поўдзень — Татарская Слабада[1][2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фальварак Людамонт упершыню ўпамінаецца ў канцы XVIII ст. На думку дасьледнікаў, назва мясцовасьці мае балцкае паходжаньне. Фальварак складаўся зь сядзібы, гаспадарчых пабудоваў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў месту. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў нямалы прыбытак[3].
Паводле сьведчаньняў падарожніка Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласьніцкім фальваркам і належаў італьянскаму роду Трабэртаў (Трабэрта)[4] .
У пачатку XX ст. Людамонт ўваходзіў у пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][5].
Да 1949 року ў Менску існавала вуліца Ўрочышча Людамонт, якую потым савецкія ўлады перайменавалі ў Гвардзейскую[6].
У наш час тапонім Людамонт ніяк не пазначаецца на мапе Менску.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Погляд у бок Людамонту ад Замчышча, 1903 р.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 229.
- ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск, 1992.
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ^ Трофимович А. Где отыскать Людамонт? [1](недаступная спасылка), Аргументы и факты
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука(рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука(рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука(рас.)