Перайсьці да зьместу

Палац культуры прафсаюзаў (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Палац культуры прафсаюзаў
Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы
Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы
КраінаБеларусь
МестаМенск
АдрасКастрычніцкая плошча (Менск) і праспэкт Незалежнасьці
Каардынаты53°54′11,78″ пн. ш. 27°33′47,70″ у. д.HGЯO
Тып будынкапалац
Архітэктурны стыльсавецкі нэаклясыцызм
Аўтар праектуВ. Яршоў
Будаваньне19491954 гады
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Сайтrdkp.by
Палац культуры прафсаюзаў на мапе Беларусі
Палац культуры прафсаюзаў
Палац культуры прафсаюзаў
Палац культуры прафсаюзаў
Палац культуры прафсаюзаў на Вікісховішчы

Пала́ц культу́ры прафсаю́заў — дом культуры прафсаюзаў Беларусі, цэнтар культурна-масавай і асьветніцкай працы. Знаходзіцца ў Менску. Пабудаваны ў 1954 року. Адкрыты 3 ліпеня 1956. Архітэктар В. Яршоў. Разьмяшчаецца па адрасе пр-т Незалежнасьці, 25 (станцыя мэтро «Кастрычніцкая»). Мае некалькі заляў, студыяў. Галоўным фасадам стаіць да Кастрычніцкай плошчы. На фасадзе ўстаноўлена скульптурная група (скульптары А. Глебаў, В. Папоў, С. Селіханаў).

На месцы сёньняшняга Палацу прафсаюзаў (на былой Захар’еўскай, 97) знаходзіўся «дом Боршча». Тут была кантора аб’яваў са сваім друкаваным органам. Гэтак жа ў гэтым будынку знаходзіўся кантроль Лібава-Роменскай чыгункі. Гэта быў невялікі драўляны домік.

У 1949 пачалося будаўніцтва Палацу прафсаюзаў па праекце В. Яршова. Заканчэньне будаўніцтва — у 1954 г. Адкрыцьцё адбылося 3 ліпеня 1956 року.

26 красавіка 2008 з франтону будынка пры дапамозе вежавых кранаў былі зьнятыя амаль на паўгоду, на рэстаўрацыю, скульптурныя кампазыцыі, якія ўпрыгожвалі яго. Таксама была адрэстаўраваная і кампазыцыя, разьмешчаная на франтоне будынку. Гэта — дзяўчына са скрыпкай, хлопчык з глёбусам, рабочы, сялянка, спартоўка і навуковец (аўтары работ — скульптары Сяргей Селіханаў, Аляксей Глебаў і Віктар Папоў).

Інтэр’ер палацу

На першым паверсе Палацу культуры разьмешчаная ўмяшчальная і багатая па сваім унутраным убраньні калённая заля. Тут жа знаходзіцца тэатар Палаца культуры прафсаюзаў. Заля гэтага тэатру разьлічаная на 850 месцаў з партэрам і ярусамі. Сцэна тэатру абсталяваная па ўзоры Вялікага акадэмічнага тэатру ў Маскве. Сьцены калённай і тэатральнай заляў упрыгожаныя ляпнінай.

У 2005 была адкрыта новая харэаграфічная заля, абсталяваная станкамі і люстранай сьцяной.

Палац мае бібліятэку, розныя гурткі мастацкай самадзейнасьці. У адмысловай залі пасяджэньняў ладзяцца розныя нарады, сходы працоўных. Для фізкультурнікаў добраахвотных спартовых таварыстваў прафсаюзаў абсталяваная спартовая заля.

У Белай залі плошчай 256 квадратных мэтраў ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы і заняткі танцавальных калектываў.

Апроч гэтага, госьці Палацу могуць наведаць «Арт-кавярню» на 60 месцаў.

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Будынак разьмешчаны па адрасе праспэкт Незалежнасьці, 25, а фактычна знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы.

Найбліжэйшыя будынкі — Палац Рэспублікі і музэй Вялікай Айчыннай вайны.

Найбліжэйшая станцыя мэтро — «Кастрычніцкая» (адзін з выхадаў зь якой знаходзіцца проста каля Палацу культуры прафсаюзаў).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000173