Перайсьці да зьместу

Кітаеўская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сынагога
Кітаеўская сінагога
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адрасул. Багдановіча 9А
Каардынаты53°54′29″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Канфэсіяартадаксальны юдаізм
Тып будынкамураваны
Дата заснаваньня1874
Статусмесьціцца Дом прыроды
Кітаеўская сінагога на мапе Беларусі
Кітаеўская сінагога
Кітаеўская сінагога
Кітаеўская сінагога
Кітаеўская сінагога на Вікісховішчы

Кіта́еўская сынаго́га — колішняя сынагога, якая месьціцца ў Траецкім прадмесьці ў Менску па адрасе вул. Багдановіча 9А. Цяпер у будынку месьціцца Дом прыроды.

Была пабудаваная ў пачатку 19 ст. (паводле іншых зьвестак ў 1874 г.). Яна зьяўлялася асноўным малельным домам для жыхароў старога гораду. У 1970-х гг., падчас рэстаўрацыі Траецкага прадмесьця, была цалкам адрамантаваная й перададзеная Дому прыроды.

Месьціцца ў глыбіні кварталу. Цагляны аднапавярховы простакутны ў пляне будынак на высокім цокалі, накрыты двухсхільным дахам. Сьцены фасадаў расчлянёныя лапаткамі, прарэзаныя высокімі лучковымі вузкімі вокнамі. Тарцовыя фасады завершаныя трохкутнымі франтонамі, у тымпанах якіх неглыбокія паўкруглыя нішы з дэкаратыўнымі калёнамі[1].

  1. ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001