Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
| Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны | |
| Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
|---|---|
| Адрас | пр. Незалежнасьці, 25а |
| Наведнікаў |
|
| Створаны | 1944 г. |
| Адкрыты | 22 кастрычніка 1944 |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°54′13,21″ пн. ш. 27°33′45,5″ з. д.HGЯO |
| Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на мапе Беларусі ± Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны | |
| warmuseum.by (рас.) | |
Беларускі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшае ў Беларусі сховішча рэліквіяў нямецка-савецкай вайны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны 30 верасьня 1943 году паводле пастановы Бюро ЦК КП(б)Б.
Адчынены 22 кастрычніка 1944 году.
Новы будынак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаўніцтва новага будынка Музэю гісторыі нямецка-савецкай вайны пачалося ў красавіку 2010 году. Мяркуецца што музэй адкрыецца 9 траўня 2014 году.
Галоўны архітэктар праекту (прафэсар Віктар Крамарэнка[1], аўтар будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі й Менскага чыгуначнага вакзалу).
Будынак («Архітэктурны салют Перамогі» — на яго праменьнях разьмесьцяцца скульптурныя рэльефы з упісанымі на іх імёнамі Герояў Савецкага Саюзу. Увечары архітэктурныя прамяні будуць запаўняцца лазэрнымі прамянямі. Вянчаць будынак будзе шкляны купал. Плошча будучага музэю — 15 тысяч м²) будзе ўзьведзены каля стэлы «Менск — горад-герой», побач будуць Плошча Герояў (яе ўпрыгожыць фантан з 170 струменяў, кожны зь якіх прысьвечана аднаму з населеных пунктаў Беларусі, вызваленых Чырвонай арміяй у гады вайны. Вада будзе падаць па схілу пагорка) і Парк Перамогі.
Музэй будзе складацца з 4 прысьвечаных розным гадам вайны блёкаў. Вянчаць будынак павінен шкляны купал. Абсталюецца музэй шматмоўны аўдыёгідамі, плязьменнымі экранамі, якія дэманструюць фота -і кінахроніку. Інфакіёск будзе знаёміць зь лістамі з фронту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Волкова, С. По «Дороге войны» в «Зал Победы» (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 45. — С. 25.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 1а1Е400632 |
