Пятніцкае прадмесьце
Выгляд
Пятніцкае прадмесьце, Пятніцкі канец — найбольш старажытнае прадмесьце Менску. Паводле зьвестак археаляґічных раскопак, гарадзкі пасад ўзьнік на гэтым месцы яшчэ ў XII—XIII стагодзьдзях.
На тэрыторыі Пятніцкага канца разьмяшчалася Пятніцкая царква (пэўна, ад яе і пайшла назва прадмесьця) і Пятніцкая вуліца.
Зь цягам часу частыя паводкі прымусілі жыхароў пакінуць гэтую нізінную мясцовасьць. Яе адвялі пад могілкі. Паступова пляц усё больш забалочваўся і ператвараўся ў пустэчу. Пазьней татарскае насельніцтва заняло гэтыя землі пад агароды.
З XVI ст. гэтая мясцовасьць пачала называцца Татарскім прадмесьцем[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 552—553.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.