Помнік Адаму Міцкевічу (Менск)
| помнік | |
Помнік Адаму Міцкевічу
| |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Менск |
| Каардынаты | 53°54′1.8″ пн. ш. 27°32′58.5″ у. д. / 53.9005° пн. ш. 27.549583° у. д.Каардынаты: 53°54′1.8″ пн. ш. 27°32′58.5″ у. д. / 53.9005° пн. ш. 27.549583° у. д. |
| Аўтар праекту | Георгі Фёдараў |
| Будаўнік | Аляксандар Фінскі, Андрэй Засьпіцкі |
| Дата заснаваньня | 2003 |
| Будаваньне | 2003—6 кастрычніка 2003 |
Помнік Адаму Міцкевічу на мапе Беларусі Помнік Адаму Міцкевічу | |
По́мнік Ада́му Міцке́вічу — помнік польскаму паэту беларускага паходжаньня, дзеячу нацыянальна-вызвольнага руху Адаму Міцкевічу ў Менску. Помнік месьціцца ў сквэры Адама Міцкевіча на Гарадзкім вале, каля скрыжаваньня вуліц Няміга й Раманаўская слабада. Адкрыцьцё помніка адбылося 6 кастрычніка 2003 року. Аўтарамі помніка зьяўляюцца Аляксандар Фінскі, Андрэй Засьпіцкі й Георгі Фёдараў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З ініцыятывай усталяваць помнік у Менску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысьценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай сьпінаю, і насіла камэрны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчыма[1]. У адкрыцьці помніка прымалі ўдзел дыяпляматы й палітыкі Беларусі й Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савету Рэспублікі Генадзь Навіцкі й маршалак Сэнату Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама амбасадары абедзьвюх краін.
