Інстытут фізкультуры (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Комплекс будынкаў
Інстытут фізкультуры
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′1.72″ пн. ш. 27°35′5.77″ у. д. / 53.9171444° пн. ш. 27.5849361° у. д. / 53.9171444; 27.5849361Каардынаты: 53°55′1.72″ пн. ш. 27°35′5.77″ у. д. / 53.9171444° пн. ш. 27.5849361° у. д. / 53.9171444; 27.5849361
Аўтар праекту А. П. Воінаў, А. Брэгман, С. Баткоўскі, С. Мусінскі, Г. Сысоеў
Дата заснаваньня 1939
Будынкі:
пр. Незалежнасьці, 49, 51, 51а • вул. Якуба Коласа, 2
Статус гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
Інстытут фізкультуры на мапе Беларусі ±
Інстытут фізкультуры
Інстытут фізкультуры
Інстытут фізкультуры
Інстытут фізкультуры
Інстытут фізкультуры
Інстытут фізкультуры

Інстыту́т фізкульту́ры — комплекс будынкаў у месцы злучэньня плошчы Якуба Коласа з пр. Незалежнасьці й вул. Якуба Коласа, кампазыцыйная дамінанта плошчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова прызначаўся для Дома партыйнага актыву, але пасьля заканчэньня будаўніцтва 1939 г. (арх. А. П. Воінаў, А. Брэгман) у ім разьмясьціўся інстытут фізкультуры. У 1953 г. да існуючага комплексу будынкаў па вул. Я. Коласа прыбудавалі корпус басэйну (арх. С. Баткоўскі), у 1963 г. па пр-це Незалежнасьці — корпус спартыўна-трэніровачных заляў (арх. С. Мусінскі, Г. Сысоеў).

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс будынкаў Інстытуту фізкультуры складаецца з трох аб’ёмаў: цэнтральнага корпусу й двух бакавых крылаў. Галоўны фасад цэнтральнага корпусу вырашаны ў выглядзе крывалінейнага ў пляне буйнамаштабнага портыку, утворанага шасьцю пілёнамi квадратнага сячэньня на вышыні чатырох паверхаў і двухпавярховага атыку над ім. Пілёны апрацаваныя рустам. Ім адпавядаюць лапаткі, якія раўнамерна чляняць сьцяну галоўнага фасаду. Цэнтральную частку будынка вянчае ступеньчаты атыкавы паверх, які завяршае галоўны фасад. Фасады бакавых крылаў рытмічна падзеленыя магутнымі паўкалёнамі, аб’яднанымі фрызам і агульнай асновай, рытмам высокіх прамавугольных вокнаў. Галоўны фасад члянёны квадратнымі аконнымі праёмамі. Дваровыя фасады ня маюць архітэктурнага дэкору.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000194