Праспэкт Пераможцаў (Менск)
Выгляд
| Праспэкт Пераможцаў | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раёны гораду | |
| Былыя назвы |
|
| Даўжыня | ~9000 |
| На мапе | |
| Google · Яндекс | |
| Вуліца Праспэкт Пераможцаў у Вікісховішчы | |
Праспэкт Пераможцаў — праспэкт у Менску. Да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспэкт Машэрава. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Другой сусьветнай вайне 1939—45.
У 12—13 стагодзьдзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспэкту пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадзкога кальца. Працягласьць — каля 9 км ад скрыжаваньня вуліцаў Багдановіча й Няміга да Менскай кальцавой аўтадарогі.
Уздоўж праспэкту ўзьведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадзкія будынкі. Забудова спалучаецца зь зялёнымі масівамі й вадаёмамі.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2021 год на праспэкце Пераможцаў месьцілася галаўная сядзіба «Прамагралізінгу» (д. 51, корп. 2).
