Дом Сьвянціцкага
даходны дом | |
Дом Сьвянціцкага
| |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Вуліца Карла Маркса і Вуліца Леніна |
Каардынаты | 53°53′57.55″ пн. ш. 27°33′39.33″ у. д. / 53.8993194° пн. ш. 27.560925° у. д.Каардынаты: 53°53′57.55″ пн. ш. 27°33′39.33″ у. д. / 53.8993194° пн. ш. 27.560925° у. д. |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Аўтар праекту | Генрык Гай |
Будаўніцтва | канец ХІХ стагодзьдзя—пачатак XX стагодзьдзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Дом Сьвянціцкага на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Дом Сьвянціцкага | |
![]() |
Дом Сьвянці́цкага — колішні даходны дом у стылі мадэрн у Менску, які месьціцца на скрыжаваньні вул. К. Маркса й Леніна 30/13, гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[1].
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя (архітэктар Генрык Гай) у стылі мадэрн) як даходны дом. Стары адрас — Падгорная, 34, дом Сыгізмунда Карлавіча Сьвянціцкага[2], які на працягу васьмі гадоў ўзначальваў Таварыства менскіх лекараў і заснаваў бясплатную лячэбніцу для бедных. Да кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтым доме месьцілася крама Чырвонага Крыжа і жылыя памяшканьні[3]. У 1930-я гады дом зваўся Другім Домам Саветаў (Першы Дом Саветаў месьціўся на вуліцы Савецкай), бо ў ім жыла савецкая партыйная эліта[4].
У жніўні-верасьні 1920 году тут спыняўся Фэлікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваньнем працы Менскага губчака і асобага аддзелу Чырвонай Арміі. За савецкім часам тут жылі вядомыя дзяржаўныя дзяячы Аляксандар Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Кірыл Мазураў, вучоныя Мікалай Нікольскі, Міхаіл Мацэпура, пісьменьнік Цішка Гартны.
Цяпер у гэтым доме месьціцца Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Менску жыў і працаваў з 1951 па 1980 год[5].
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будынак Г-падобны ў пляне, трох—чатырохпавярховы. Рознапавярховасьць абумоўленая рэльефам мясцовасьці. Крыло, што выходзіць на вуліцу Карла Маркса, чатырохпавярховае, на высокім руставаным цокалі. Рустам апрацаваная таксама плоскасьць сьцяны 1-га паверху. Уваход вырашаны ў выглядзе прастакутнага праёму, над ім — паўцыркульнае акно, дэкараванае ляпнымі гірляндамі. Трохкутны франтон зь люкарнай завяршае правую частку крыла. Пад франтонам на ўзроўні 4-га паверху конхавая ніша ў абрамленьні гірлянды зь лісьця, у нішы ўсталяваная ваза, упрыгожаная лапкай. Аконныя праёмы рознай формы й памераў упрыгожаныя ажурнымі дэкаратыўнымі канаванымі падаконнымі кратамі. Па ўсім фасадзе навісаюць разнастайныя бальконы, агароджа якіх з арнамэнтам, вэнзэлямі, расьліннымі элемэнтамі (чыгуннае ліцьцё). Каваныя парадныя дзьверы таксама аздобленыя арнамэнтам. Крыло, што выходзіць на вуліцу Леніна, трохпавярховае, ягоная левая частка — чатырохпавярховая. Дэкараваная ляпнымі ўстаўкамі, атыкавымі сьценкамі, атыкавым трохкутным франтонам у чатырохпавярховай частцы, агароджай на вокнах у выглядзе балюстрады. Арачны праезд у цэнтры фасаду перакрыты крыжовым скляпеньнем, над ім умацаваны ляпны маскарон. Дваровыя фасады простыя подле архітэктуры. Перакрытую шкляным ліхтаром лесьвічную клетку асьвятляюць невялікія паўцыркульныя вокны, што выходзяць на нутраны двор. У агароджы лесьвіцы выкарыстаныя дэкаратыўныя элемэнты ў выглядзе завіткоў і лісьця (чыгуннае ліцьцё)[6].
Памятныя шыльды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На будынку ўсталяваныя памятныя шыльды Фэліксу Дзяржынскаму, Аляксандру Чарвякову, Панцеляймону Панамарэнку, Мікалаю Нікольскаму, Міхаілу Мацапуру, Петрусю Броўку[7].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Менск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — С. 80. — 130 с.
- ^ Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство
- ^ Darriuss Районы, кварталы. Номенклатурные дома: где и как жила советская элита(рас.). onliner.by. Праверана 31 жніўня 2014 г.
- ^ Літаратурны музэй Петруся Броўкі Museum.by
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 153.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 154.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000129 |
Дом Сьвянціцкага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў