Беларускі дзяржаўны тэатар лялек
Беларускі дзяржаўны тэатар лялек | |
Галоўны ўваход | |
Дата ўтварэньня | 15 ліпеня 1938 (84 гады таму) |
---|---|
Тып | Тэатар |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне |
![]() |
Афіцыйныя мовы | беларуская й расейская |
Дырэктар—-мастацкі кіраўнік | Аляксей Леляўскі |
Галоўны мастак | Людміла Скітовіч |
Загадчык музычнае часткі | Ларыса Чаранок |
Сайт | www.puppet-minsk.com |
Беларускі дзяржаўны тэатар лялек — вядучы дзяржаўны лялечны тэатар у сталіцы Беларусі, горадзе Менску, самая старая й галоўная дзіцячая тэатральная сцэна краіны.
Агульныя дадзеныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Беларускі дзяржаўны тэатар лялек разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Менску ў памяшканьні кінатэатра «Піянэр» па адрасе: вул. Энгельса, буд. 20, Менск (Беларусь).
Глядацкая заля тэатру разьлічаная на 277 месцаў.
Дзеючы дырэктар установы — заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь Яўген Клімакоў.
Спэктаклі ў тэатры адбываюцца на дзьвюх дзяржаўных мовах — беларускай і расейскай.
Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міхаіл Бабушкін (1940—1947) — мастацкі кіраўнік
- Аркадзь Аркадзьеў (1951—1955) — мастацкі кіраўнік
- Анатоль Леляўскі (1956—1986) — галоўны рэжысэр
- Аляксей Леляўскі (з 1986) — галоўны рэжысэр
Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спэктаклі для дзяцей, вечаровыя спэктаклі для дарослых[1].
Гастролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэатар гастраляваў у Баўгарыі, Бэльгіі, Нямеччыне, Латвіі, Летуве, Нідэрляндах, Польшчы, Расеі, Сэрбіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Эстоніі. Напрыклад, у 2012 року спэктакль «Чаму старэюць людзі» быў паказаны на фэстывалі «Залатая маска» у праграме МАСКА PLUS[2]