Пляшчанка
Пляшчанка, Лютэранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібаўска-Роменскай чыгункі.
На паўночны захад ад Пляшчанкі пачынаецца Мядзьведжына, на паўночны ўсход — Раманаўская Слабада, на поўдзень — Добрыя Мысьлі[1][2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. ува ўрочышчы Пляшчанцы (Плішчэнцы[3]) адкрыліся Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквэр на рагу вуліцаў Карла Лібкнэхта і Купрыянава). Дарогу на могілкі зь цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку даволі часта называлі Лютэранскім прадмесьцем[4].
У пачатку XX ст. Пляшчанка ўваходзіла ў чацьвертую і пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Мацьвееўская (траса вуліцаў Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулак[1][5]
На паседжаньні 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вуліцаў Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквэр зьявіўся на месцы зьнесеных у 1970-я рокі Лютэранскіх могілак[6].
Старыя адрасы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Малалютэранская. Лютэранская Царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1846 року пасярод Лютэранскіх могілак. Не зьбераглася. Месьцілася ля скрыжаваньня цяперашніх вуліцаў Карла Лібкнэхта і Каржа.
- Пляшчанка. Цагельны завод Г. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 року, меў печ Гофмана з 16 камэрамі. Заводзкі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу разьмяшчалася Менская тытунёвая фабрыка (Розы Люксэмбург, 69а). Захаванасьць будынка застаецца нявызначанай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 550—551.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ^ У Менску з’явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі // Наша Ніва, 14 траўня 2009 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)