Пятроўшчына (прадмесьце)
Пятро́ўшчына — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на беразе ракі Мышкі (прыток Сьвіслачы). Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Грушаўкі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маёнтак Пятроўшчына ў канцы ХІХ ст. належаў зямяніну К. Чарноцкаму. Паноў Чарноцкіх часам наведвала жонка летувіскага мастака М. Чурлёніса Соф’я Кіманайце. Тамака ж, у Пятроўшчыне, яна нарадзіла дачку Дануце[2].
Хуткае засяленьне чыгуначнага раёну прывяло да таго, што ў канцы 1880-х рокаў месьцічы пачалі сяліцца на надзелах[a] вёскі Пятроўшчыны Сеньніцкай воласьці Менскага павету, прылеглай да мяжы места.
У 1893 року сяляне згадзіліся на афіцыйнае далучэньне сваёй зямлі да тэрыторыі Менску. Яны працягвалі здаваць сваю зямлю ў арэнду, але праз тагачасныя паўпрыгоньніцкія законы не маглі прадаць свае надзелы месьцічам. Таксама яны мусілі плаціць падвойныя падаткі — мескія і сельскія. У 1903 року сяляне зьмянялі сваю мескую ўласнасьць на ворыўныя палеткі зямяніна Бунге з разьліку адну дзесяціну на тры, хаця тыя землі былі значна даражэйшымі[3].
У наш час тапонім захаваўся ў назвах аднайменных вуліцы і завулку. У лістападзе 2012 року на тэрыторыі прадмесьця адкрылася станцыя «Пятроўшчына» Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гэта значыць на землях, атрыманых сялянамі за плату паводле рэформы 1861 року, якая абвясьціла скасаваньне прыгону
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.