Масюкоўшчына (мікрараён)
Масюкоўшчына | |
Мікрараён | |
Горад: | Менск |
---|---|
Дата заснаваньня: | 1970 |
Папярэдні статус: | вёска |
Плошча: | 9,7 км² |
Насельніцтва: | 100 000 чал. |
Масюко́ўшчына — жылы раён[1] Менску ў складзе Фрунзэнскага раёну, названы паводле вёскі, якая знаходзілася на ягонай тэрыторыі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва паходзіць ад вёскі Масюкоўшчына.
У 1589 року менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч набыў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі й іншым. Пазьней гэтай зямлёй валодалі ягоныя сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове XVII стагодзьдзя гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандар Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзьве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакумэнце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, то бок, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градзкаю зь менскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Сьвіслачы і рэчкі Вясьнінка ў шырыню і даўжыню»[2].
З 1940 року ў вёсцы Масюкоўшчыне Ждановіцкага сельсавету дысьлякаваўся 355-ы стралковы полк з складу 100-й стралковай дывізіі. У часе Нямецка-савецкай вайны на месцы разьмяшчэньня вайсковай часткі нацысты ўладкавалі канцэнтрацыйны лягер № 352. Ён стаў адным з стацыянарных лягероў на акупаванай тэрыторыі СССР, у якім загінула больш за 80 000 чалавек. Па вайне на тэрыторыі лягеру быў створаны лягер для нямецкіх ваеннапалонных, а пасьля расфармаваньня ў ім зноў разьмясьцілася вайсковая частка. Тэрыторыя была разбудаваная і ператварылася ў вайсковае мястэчка з малакватэрнымі дамамі для сем’яў вайскоўцаў (1952—1956).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найпаўночнейшы мікрараён Фрунзэнскага раёну Менску на мяжы з Цэнтральным раёнам, за 10 км на паўночны захад ад цэнтру. Умоўныя межы мікрараёну праходзяць ад магістралі
М9 |
па вул. Аладавых, праезьдзе Масюкоўшчына, вул. Цімашэнкі, вул. Альшэўскага, пр. Пушкіна і вул. Ціміразева да магістралі М-9. Масюкоўшчына мяжуе зь мікрараёнамі Ждановічы, Каменная Горка, Дамброўка, Ракаўская шаша, Вясьнянка, Лебядзіны і Ржавец.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгунка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыпыначны пункт Масюкоўшчына.
- 11 — ДС Вясьнянка — ДС Сухарава-5
- 28 — ДС Сярова — Масюкоўшчына (аўтастаянка)
- 29 — ДС Кунцаўшчына — ДС Карастаянавай
- 40 — ДС Кунцаўшчына — вуліца Ландэра
- 41 — ДС Каменная Горка 5 — ДС Адоеўскага
- 46 — ДС Масюкоўшчына — Аўтавакзал «Цэнтральны»
- 49 — ДС Масюкоўшчына — завулак Соф’і Кавалеўскай
- 54 — ДС Захад-3 — ст. м. Спартовая
- 69 — Масюкоўшчына (аўтастаянка) — Вакзал
- 78 — ДС Каменная Горка 5 — Аўтавакзал «Цэнтральны»
- 107 — ДС Кунцаўшчына — вуліца Каржанеўскага
- 126 — ДС Адоеўскага — Масюкоўшчына
- 10 — ДС Вясьнянка — ДС Малінаўка-4
- 14 — ДС Масюкоўшчына — Гарадзкі вал
- 33 — ДС Дражня — ст. м. Пушкінская
- 38 — ДС Славінскага — ДС Сухарава-5
- 39 — ДС Паўднёвы Захад — Сапёраў
- 54 — ДС Масюкоўшчына — Акадэмічная вуліца
- 55 — ДС Адоеўскага — Дом кіно
- 58 — ДС Масюкоўшчына — Аўтавакзал «Цэнтральны»
- 62Э — Больніца (Навінкі) — Гімназія № 13
- 68 — ДС Славінскага — ДС Адоеўскага
- 77 — ДС Сухарава-5 — Сапёраў
Галоўныя вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вул. Ціміразева
- Вул. Міхася Лынькова
- Вул. Матусевіча
- Вул. Альшэўскага
- Вул. Жудро
- Вул. Цімашэнкі
- Вул. Пятра Глебкі
- Вул. Чыгладзэ
- Вул. Данілы Сердзіча
- Вул. Масюкоўшчына
- Праезд Масюкоўшчына
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэмарыяльны комплекс на месцы Масюкоўшчынскага лягеру сьмерці. Знаходзіцца на вул. Ціміразева, на ўсход ад Нарачанскай вул., непадалёк ад чыгуначнай плятформы «Масюкоўшчына».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Об утверждении инвестиционной программы города Минска на 2009 год
- ^ Дрозд Зм. Гісторыя Масюкоўшчыны: зямля беларуса-татарына Мусы Абрагімавіча Сяліцкага — nn.by, 11.06.2016, 08:40