Малы Трасьцянец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малы Трасьцянец
Maly Trascianiec 03.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Навадворскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′14.5″ пн. ш. 27°42′45.4″ у. д. / 53.837361° пн. ш. 27.712611° у. д. / 53.837361; 27.712611Каардынаты: 53°50′14.5″ пн. ш. 27°42′45.4″ у. д. / 53.837361° пн. ш. 27.712611° у. д. / 53.837361; 27.712611
Малы Трасьцянец на мапе Беларусі ±
Малы Трасьцянец
Малы Трасьцянец
Малы Трасьцянец
Малы Трасьцянец
Малы Трасьцянец
Малы Трасьцянец
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Малы́ Трасьцяне́ц[1] — колішняя вёска ў Менскім раёне, з 1987 частка Менску.

Побач зь вёскай Малы Трасьцянец за 10 км ад Менску па Магілёўскай шашы існаваў канцэнтрацыйны лягер Трасьцянец.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1503 року сяло Трасьцянцы, 6 службаў «бліз места Менскага» нададзена Менскаму Вазьнясенскаму манастыру, у Менскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 року ў складзе Расейскай імпэрыі. У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска падзялілася на дзьве: Вялікі (Стары) Трасьцянец і Малы (Новы) Трасьцянец.

Зь лютага па сьнежань 1918 року вёска акупаваная войскамі Нямецкай імпэрыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 року ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 року і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 року акупаваная войскамі Польшчы.

З 1919 року ў складзе БССР. З 20 жніўня 1924 року ў складзе Трасьцянецкага сельсавету Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). 18 студзеня 1931 року ўключаная ў межы Менску. З 26 траўня 1935 року ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 року ў Менскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 року акупаваная войскамі нацысцкай Нямеччыны. У Трасьцянецкім лягеры сьмерці нацысты зьнішчылі 206 500 чалавек.

З 16 ліпеня 1954 року ў Гатаўскім, з 20 студзеня 1960 року ў Навадворскім сельсавеце. У 1987 року вёска ўключаная ў межы гораду Менску. Галоўная вуліца вёскі захавала назву Зарэчная, вуліца Касманаўтаў стала працягам Зарэчнай, Савецкая — Малы Трасьцянец, Юбілейная — Цішкі Гартнага (псэўданім Зьмітра Жылуновіча). У 1989 року менскую вуліцу Жданава перайменавалі ў вуліцу Жылуновіча, таму ў 2004 року трасьцянецкая вуліца Цішкі Гартнага была перайменаваная ў Ельніцкую — у гонар ракі Ельніца (Трасьцянка), якая працякае праз тэрыторыю Малога Трасьцянцу[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 324
  2. ^ Рашэнне №2655 «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска». Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт (23 сьнежня 2004). Праверана 13 студзеня 2019 г.
  3. ^ Сацукевіч І. І. Вёскі і пасёлкі, што ўвайшлі ў склад Мінска // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 5 кн. Кніга 5-я. Частка 2-я. — Менск: БелЭн, 2007. — 583 с.: іл. ISBN 985-11-0357-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]