Дом Воліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даходны дом
Дом Воліна
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Валадарскага (12А)
Каардынаты 53°53′50.69″ пн. ш. 27°33′4.2″ у. д. / 53.8974139° пн. ш. 27.551167° у. д. / 53.8974139; 27.551167Каардынаты: 53°53′50.69″ пн. ш. 27°33′4.2″ у. д. / 53.8974139° пн. ш. 27.551167° у. д. / 53.8974139; 27.551167
Архітэктурны стыль эклетыка, нэабарока
Дата заснаваньня 1900
Дата пабудовы 1900 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом Воліна на мапе Беларусі
Дом Воліна
Дом Воліна
Дом Воліна
Дом Воліна на Вікісховішчы

Дом Во́ліна — трохпавярховы будынак у Менску, пабудаваны ў 1900 годзе з рысамі эклектыкі й нэабарока як даходны дом, месьціцца па вуліцы Валадарскага, 12.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скрыжаваньне вул. Захар’еўскай і Серпухаўскай у пач. XX ст., дом № 12 зьлева

Дом пабудаваны ў 1900 годзе. Уласьнікам зьяўляўся Волін Самуіл Лазаравіч, ягоная жонка Воліна Блюма-Фэйга, іхная дачка й пяць сыноў. Стары адрас — вул. Захар’еўская № 41/12 на рагу зь Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), у 1910—1912 — дом № 43[1].

Частка пакояў здавалася пад жыльлё[1]. У 19011903 гадах у доме месьцілася «1-я гарадзкая раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасьць». З 1907 — піўная Жыдовіча. З 1908 — лаўка Назаравай, пральня Юзэфовіч. З 1909 — майстэрня шаўца Паўлоўскага. З 1910 — булачная й пякарня Хмелявец. У 1915 — упраўленьне камітэту Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу. У 19121915 — прыёмны кабінэт лекара па нутраных і дзіцячых хваробах Палонскага Лейбы (Льва) Мордухавіча (Маркавіча). У 19161917 тут месьцяцца кабінэт асобнаўпаўнаважанага камандаваньня Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу, кантрольны аддзел камітэту Ўсерасейскага земскага саюзу, статыстычны аддзел Усерасейскага земскага саюзу дапамогі хворым і параненым вайскоўцам, кабінэт загадчыка аддзелу атрадаў камандаваньня Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу, улікова-гаспадарчы аддзел Усерасейскага земскага саюзу. У 1918 тут месьціцца бакалейная крама Дубаграева Акіма Сьцяпанавіча, гадзіньнікавая крама Лямпэрта В. К., крама Мендаля Ёсіфа Абрамавіча, У 1918—1921 — шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г[2].

З 25 лютага 1918 году тут працавала Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам.

У 1920 годзе тут месьціцца гарадзкое й павятовае бюро Наркамату юстыцыі[2].

У 1921 годзе маёмасьць нацыяналізаваная. У 1922 годзе тут месьцяцца 4 лаўкі. У 1925—1926 шавецкая майстэрня Вішнёва Герца Маісеевіча, сажная майстэрня Егера Андрэя Якаўлевіча, кравецкая майстэрня Райнеса, гадзіньнікавая майстэрня Рубінштэйна С., дзіцячы сад, кнігарня, цырульня арцелі «Мастак»[2].

У 19251926 уласьнік — аддзел камунальнай гаспадаркі Менскага акруговага выканаўчага камітэту (арандатар з 1 студзеня 1925 — жыльлёва-арэнднае каапэратыўнае таварыства № 10).

У 19281940 будынак займаюць Беларуская аддзяленьне Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, аддзел падпісных і пэрыядычных выданьняў беларускага аддзяленьня Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, Вайсковае выдавецтва беларускага аддзяленьня Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, вайскова-кніжная крама беларускага аддзяленьня Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР[2]. У 1934—1935 гадах тут месьціцца крама «Ваенная кніга», пчалярская крама Наркамату земляробства БССР. У 1935—1936 кантора й групкам «Менхарчгандлю». У 1940 — цырульня «Белкааппрамсьвета»[3]..

У наш час на першы паверсе месьцяцца гандлёвыя памяшканьні, на другім і трэцім — Цэнтральнае праўленьне таварыства глухіх[4].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом уяўляе сабой Г-падобны ў пляне будынак са зрэзанай вуглавой часткай. Галоўны фасад дому быў арыентаваны на былую вул. Захар’еўскую (сучасны праспэкт Незалежнасьці). Фасады аздобленыя канэляванымі пілястрамі са складанымі капітэлямі на вышыні другога й трэцяга паверхаў. Больш высокі першы паверх, другі й трэці аддзеленыя тонкапрафіляванымі карнізамі. Прасьценкі паміж арачнымі на другім паверсе й лучковымі на трэцім паверсе вокнамі дэкарыраваныя ляпным расьлінным арнамэнтам. Пачатковая пляніроўка й фасад першага паверху зьмененыя[4].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Маракоў, Л. Галоўная вуліца... С. 165
  2. ^ а б в г Маракоў, Л. Галоўная вуліца... С. 169
  3. ^ Маракоў, Л. Галоўная вуліца... С. 170
  4. ^ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000023