Менск-Арэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Краіна Беларусь
Адрас стадыёну Менск, пр. Пераможцаў, 111
Год пабудовы 2009
Дата адкрыцьця 30 студзеня 2010
Умяшчальнасьць 15 000
Хатняя каманда ХК «Дынама» (КХЛ)
Цмокі-Менск (Адзіная ліга ВТБ)
Памеры поля 30×61
Геаграфічныя каардынаты 53°56′11.4″ пн. ш. 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д. / 53.9365; 27.4829Каардынаты: 53°56′11.4″ пн. ш. 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д. / 53.9365; 27.4829
Менск-Арэна на мапе Беларусі ±
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна

«Менск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартовы комплекс „Менск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Менску, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёну й вэлядрому.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Менск-Арэна» пачала праектавацца па выдадзеным у канцы 2005 году ўказе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб будаўніцтве шматпрофільнага спартовага комплексу[1]. Будаўніцтва пачалося ўвесну 2006 году[2]. Генэральным праектоўцам комплексу выступаў «Белпраект», а генэральным падрадчыкам — «Менскпрамбуд». Першым, 30 сьнежня 2008 году, быў уведзены ў эксплюатацыю вэлядром. На ім у ліпені 2009 году прайшоў чэмпіянат Эўропы па трэкавых вэлягонках. 2 сьнежня 2009 году адбылася першая трэніроўка на лёдзе канькабежнага стадыёну. Першы хакейны матч на «Менск-Арэне» адбыўся 26 сьнежня 2009 году, калі адбылося пробнае запаўненьне трыбун гледачамі, калі сустракаліся юнацкія каманды СДЮШАР «Менск» і хакейнай школы «Юнацтва». Першую шайбу ў гісторыі «Менск-Арэны» закінуў форвард СДЮШАР «Менск» Павал Пячура. Першы афіцыйны матч адбыўся 14 студзеня 2010 году ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» прымала магнітагорскі «Мэталюрг».

Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося 30 студзеня 2010 году ў рамках Матчу зорак Кантынэнтальнай хакейнай лігі[3]. На момант адкрыцьця была самай вялікай арэнай сярод усіх камандаў КХЛ і чацьвертай паводле ёмістасьці сярод хакейных арэнаў Эўропы, пасьля аналягічных збудаваньняў у Кёльне, Празе і Бэрне. Акрамя таго на арэне рэгулярна праходзяць музычныя канцэрты, першым выканаўцам, які выступіў на пляцоўцы стаў гурт Rammstein.

У траўні 2014 годзе на «Менск-Арэне» праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай (уключна з матчам-адкрыцьцём чэмпіянату й фінальнай гульнёй).

Найбуйнейшыя спартовыя мерапрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Менск-Арэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў