Літавор
| Літавор лац. Litavor | |
| Luitwert Leudovera | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Liut + Warto Liudo + Vera |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Лютувер, Лютвар, Літавар, Лювер |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Літавор» | |
Літавор (Літавар), Лютувер (Лютвар, Лювер) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лютвард, Лютверт або Літварт (Liutward, Luitwert, Litwart[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[4], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Эварт, Явар; германскія імёны Dagward, Ewart, Jovard) — ад германскага ward 'ахоўнік'[3]. Такім парадкам, імя Лютавор азначае «ахоўнік народу»[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Leudovera (Leudo-vera)[5] або Litwara[6].
Польскі гісторык Конрад Гурскі(pl) тлумачыць імя Літавор ад нямецкага Litauer 'ліцьвін'[7]. Такое ж тлумачэньне імя Litawor (Litawer) даецца ў слоўніку старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзеных Польскай акадэміяй навук[8].
У Польшчы (Памяранія) у 1506 годзе і ў XVII ст. адзначалася прозьвішча Littauer (Littawer)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Lutuwerus[a] (Хроніка Прускай зямлі); Литавор (24 чэрвеня 1486 году)[10]; Ивашъко Литаворовъ, пана Богдановъ сынъ Хребътовича (29 кастрычніка 1486 году)[11]; пан Литавар (23 лістапада 1486 году[12], 7 жніўня 1488 году[13], па 6 красавіка 1488 году[14], 2 чэрвеня 1489 году[15]); пан Литавор (14 сьнежня 1486 году)[16], Русиномъ: <…> подскарбему дворному пану Литавару (17 сакавіка 1488 году)[17]; Литавор Хребътовичъ (27 траўня 1489 году)[18]; пан Литавоуръ (16 траўня 1492 году)[19]; Янъ Литавор Богданович Хребтович (13 жніўня 1492 году)[20]; Johanne Littaor Chrepthouicz[21], Johanne Littaor Chreptowicz[22] (1492 год); панъ Литавар Хребтович (16 ліпеня 1493 году)[23]; Iohanne Littaor Marschalco et Tenutario in Slonijm (16 чэрвеня 1494 году)[24]; Iohannis Litawor (14 траўня 1499 году)[25]; Iohannes Littaor (24 ліпеня 1499 году)[26]; magnificam Heduigim, relictam olim magnifici Joannis Litauor… Heduygis Litawarowa (1524 год)[27]; з Дорогичина Пани Литаворовои (1533—1535 гады)[28]; пани Ганны Литаворовны (7 і 9 лютага 1596 году)[29]; Lutwaryszki (1670 год)[30]; Jm. Pana Adama Littaworowicza Chreptowicza (24 ліпеня 1759 году)[31]; Alexander Littawor Aramowicz, Czesznik Trocki (24 кастрычніка 1765 году)[32]; Pawel Litаwоr Abramowicz, Jan Lit. Abramowicz (20 сакавіка 1767 году)[33].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лютвард († 900 або 901) — канцлер франкаў, біскуп Вэрчэлі
- Лютавор — імавернае імя бацькі вялікага князя літоўскага Віценя[34][35]
- Ян Багданавіч Літавор Храптовіч (да 1468—1513) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі дворны літоўскі і маршалак гаспадарскі
- Ян Літавор Храптовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян берасьцейскі і наваградзкі
- Лювер — прыстаў у Жамойцкім старостве, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[36]
- Ян Літавор Арамовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік браслаўскі ў 1755—1764 гадох[37]
- Аляксандар Літавор Арамовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік браслаўскі ў 1780 годзе[37]
- Павал Літавор Арамовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік берасьцейскі ў 1774—1777 гадох[38]
- Літавор — імя аднаго з пэрсанажаў паэмы Адама Міцкевіча «Гражына»
Літаворы Храптовічы і Літаворы Арамовічы гербу Адравонж — літоўскія шляхецкія роды.
Літавэры (Littawer, Littauer) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Паморскага ваяводзтва[39].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Літаварцы, на гістарычнай Троччыне існаваў маёнтак Літаварышкі, зь якім зьвязваюць назву места Ляндварова.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Праз шрыфт друкаванага выданьня XVII стагодзьдзя хронікі Дусбурга існуе іншы варыянт чытаньня імя князя — Putuwerus
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Haenens A. Les invasions normandes en Belgique au IXe siècle: le phénomène et sa répercussion dans l’historiographie médiévale. — Paris, 1967. P. 123, 363.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1049.
- 1 2 3 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1048.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 161.
- ↑ Górski K. Onomastyka Mickiewicza // Onomastica. Nr. 10—11, 1960. S. 10.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 458.
- ↑ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 360.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 34.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 125.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 32.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 66.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 72.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 83, 86.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 48, 51—52.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 60.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 134.
- ↑ Грамота архимандрита Лавришевского монастыря Феодосия о пожаловании слонимского наместника Литавура (1492)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 70.
- ↑ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 12.
- ↑ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 16.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 76.
- ↑ Акти Волинського воєводства кінця XV—XVI ст. — Київ, 2014. С. 57.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 126.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 128.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 114—115.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 32.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 10, 12, 187, 192.
- ↑ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 285.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 29. — Витебск, 1901. С. 13.
- ↑ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 123.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 618.
- ↑ Narbutt T. Dzieje starożytne narodu litewskiego. T. I. — Wilno, 1835. S. 158—159; T. IV. — Wilno, 1838. S. 310—313.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 50.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 409.
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 599.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 88.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 7. — Warszawa, 1937. S. 360.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)