Дубіса
Выгляд
| Дубіса | |
лет. Dubysa, Dubīsa | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Bubiai Reservoir[d] |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Летува |
| Даўжыня | 146 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 20,1 м³/с |
| Плошча басэйну | 2070 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
Дубіса (лет. Dubysa, жам. Dubīsa) — рака ў Летуве, правы прыток Нёману.
Даўжыня 146 км, плошча басэйну 2070 км². Выток на Жамойцкім узвышшы побач зь местам Шаўлі. У вярхоўі злучаная каналам з ракою Вэнтай. Дубіса выкарыстоўваецца дзеля сплаву лесу. На рацэ разьмешчана места Эйрагола. Праз Дубісу ў Лідавянах перакінуты самы высокі ў Летуве чыгуначны мост на лініі Радзівілішкі — Пагегі.
Назва Дубіса паходзіць ад кельцкага dubis — «чорная вада».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Большая советская энциклопедия : (в 30 т.) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дубіса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў