Яўген Зак
Яўген Зак | |
Дата нараджэньня | 15 сьнежня 1884[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 студзеня 1926[1][2][4] (41 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зак.
Яўген Савельевіч (Эўгеніўш) Зак (Eugeniusz Żak; 15 сьнежня 1884, Магільна, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 15 студзеня 1926, Парыж, Францыя) — беларускі, францускі і польскі мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў вёсцы Магільна Менскай губэрні, цяпер Узьдзенскага раёна Менскай вобласьці. Вучыўся спачатку ва Узьдзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясьвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 году ў Францыі, Мюнхэне ды Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.
Удзельнік Восеньскага салёна (з 1904 году), Салёна Незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906-08 гадах зьдзейсьніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксэмбурскага музэю. У 1911 годзе пэрсанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 году прафэсар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца з мастачкай Ядзьвігвй Кон, якая апасьля стане кіраўніком Galerie Žak.
Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, у Нью-Ёрку, Кёльне і Лёндане. У 1914—16 гадах жыве на поўдні Францыі.
У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чанстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён зьяжджае ў Нямеччыну, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 году ў Парыжы.
Яго творчасьць знаходзілася пад уплывам сымбалізму, лічыцца прадстаўніком нэаклясыцызму.
Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Eugène Zak (нід.)
- ^ а б Eugeniusz or Eugène Zak // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Delarge J. Eugène ZAK // Лё Дэлярж (фр.) — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Зак Евгений
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Харэўскі. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва i архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
- Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001.
- Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- http://artinvestment.ru/auctions/9005/biography.html
- https://web.archive.org/web/20111220062802/http://artru.info/ar/19506/
- https://web.archive.org/web/20091123155517/http://www.culture.pl/en/culture/artykuly/wy_wy_zak_monograficzna_warszawa
- http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Zak/Index.htm
- http://www.nzetc.org/tm/scholarly/name-434003.html Фота
- http://www.polinst.ru/grafika_pol.html(недаступная спасылка) Польская графіка і малюнак першай паловы XX стагоддзя. Выстаўка факсімільных рэпрадукцый са збораў Нацыянальнага Музэя ў Варшаве
- http://www.novpol.ru/index.php?id=1180 Новая Польшча / Польскі жывапіс
- http://chareuski.livejournal.com/128528.html