Перайсьці да зьместу

Уладзімер Завітневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Завітневіч
Дата нараджэньня 2 красавіка 1853(1853-04-02) або 14 красавіка 1853(1853-04-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці сакавік 1927 (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, археоляг, гісторык
Месца працы

Уладзі́мер Зяно́навіч Завітне́віч (14 красавіка 1853, вёска Ліцьвяны, цяпер Узьдзенскі раён Менскай вобласьці — сакавік 1927) — беларускі археоляг і гісторык. Доктар царкоўнай гісторыі (1897), прафэсар (1904).

У 1875 скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, а ў 1878 Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаве і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў старажытнарускую гісторыю. У 1885—1892 дасьледаваў каля 700 пахаваньняў дрыгавічоў у 82 курганавых могільніках. Дасьледаваў археалягічныя помнікі ў в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1]. Вызначыў межы рассяленьня дрыгавічоў. Яго высновы выкарыстоўвалі ў сваіх працах А. Грушэўскі, Я. Карскі, А. Спіцын і іншыя гісторыю і археолягі[2].

  1. ^ Завітневіч Уладзімір Зянонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 40.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 492
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.