Ільля Гурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ільля Гурскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 красавіка 1899
в. Замосьце, Узьдзенскі раён
Памёр 11 жніўня 1972
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Значныя творы «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб»
Прэміі Заслужаны дзяяч культуры БССР
Творы на сайце Knihi.com

Ільля Гурскі (26 красавіка 1899 — 11 жніўня 1972) — беларускі савецкі пісьменьнік, заслужаны дзяяч культуры БССР (1969).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільля Гурскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замосьце Ўзьдзенскага раёну.

У 1935—1941 — рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва». У гады Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар газэты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». Узначальваў часопіс «Беларусь».

Памёр у 1972 годзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар раманаў «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб» і інш.

Перакладаў на беларускую мову М. Горкага, А. Чэхава, М. Твэна.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Ільлі Гурскага названая вуліца ў Менску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]