Лоша (прыток Нёмана)
Выгляд
Лоша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Даўгінава |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 42 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,4 м³/с |
Плошча басэйну | 830 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Ло́ша — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ва Ўзьдзенскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Лоша.
Прытокі: Баравінка, Воўкаўка, Выня і сетка мэліярацыйных каналаў.
Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Ўзьдзенскага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Пясочнага. Даліна на вялікім працягу невыразная, у ніжняй плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лошай, Крывялямі, Баравымі, Сенажаткамі створана Лашанскае вадасховішча[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 225.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 225.